Караняед буракоў

Караняед буракоў[1] — захворванне раслін, выкліканых рознымі грыбамі і бактэрыямі.

Буракі, паражаныя грыбам Rhizoctonia

Паражае часцей за ўсё буракі, у першую чаргу праросткі і ўсходы[2][3]. Узбуджальнікамі з’яўляюцца грыбы Aphanomyces cochlioides, Phoma betae, Pythium debarianum, Rhizoctonia aderholdii, віды роду Фузарыум (Fusarium) і бактэрыі з родаў Pseudomonas, Serratia і інш.[1][3] Акрамя буракоў, сустракаецца ў капусты, шпінату, агуркоў і іншых раслін[4]. Узбуджальнікі перадаюцца праз глебу або распаўсюджваюцца з насеннем.

Сімптомы караняеду ў буракоў залежаць ад канкрэтнага ўзбуджальніка. Большасць іх паражае расліны на ранніх стадыях развіцця (часам да выхаду парасткаў на паверхню), і толькі від Phoma betae прадстаўляе небяспеку для дарослых раслін. Як правіла, агульнымі сімптомамі з’яўляюцца пабурэнне і загніванне каранёвай шыйкі і з’яўленне перацяжак, якія прыводзяць да палягання сцяблінак. Пры паразе грыбамі роду Phoma карэньчыкі пакрываюцца чорнымі кропкамі — пікнідамі  (руск.); віды роду Pythium прыводзіць да ўтварэння белай цвілі; Rhizoctonia утварае бурую грыбніцу на паверхні праросткаў; Fusarium — бела-ружовы міцэлій на карэньчыках[4]. Расліны адстаюць у росце; зніжаецца маса караняплодаў і іх цукрыстасць; пры моцным паражэнні расліны гінуць[4][5].

Найбольш распаўсюджанымі ўзбуджальнікамі з’яўляюцца Phoma betae і Pythium debarianum, якія паражаюць пасадкі буракоў нават у спрыяльных для раслін умовах. Астатнія грыбы паражаюць толькі аслабленыя расліны: напрыклад, пры вырошчванні на пераўвільготненай, празмерна кіслай глебе, пры недахопе цяпла[2]. Развіццю захворвання спрыяюць таксама нізкая якасць насення, недахоп пажыўных рэчываў, рэзкія ваганні тэмпературы, нязменнае вырошчванне культуры пры вырошчванні[3][5].

Меры барацьбы — пратручванне насення, севазварот, вапнаванне глебы, унясенне ўгнаенняў і падкормкі, прарэджванне ўсходаў з выдаленнем слабых раслін і т. п[2][1].

Крыніцы правіць

  1. а б в Мазин В. В.. Корнеед свёклы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 24 кастрычніка 2020.
  2. а б в Словарь-справочник фитопатолога 1959.
  3. а б в Сельскохозяйственный энциклопедический словарь 1989.
  4. а б в Вянгеляускайте 1989.
  5. а б Справочник агронома 1983.

Літаратура правіць

  • Вянгеляускайте А. П., Жуклене Р. М., Жуклис Л. П. Вредители и болезни овощных культур. — М: Агропромиздат, 1989. — 462 с.
  • Корнеед свёклы // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь. — Советская энциклопедия, 1989. — С. 246.
  • Корнеед всходов свёклы // Словарь-справочник фитопатолога. — Гос. изд-во сельхоз. лит-ры, 1959. — С. 150—151.
  • Справочник агронома по защите растений / Нурмуратов Т. Н., Шек Г. Х. — Алма-Ата: Кайнар, 1983. — 184 с.