Адкрыць галоўнае меню

Караіндаш I — касіцкі цар Вавілоніі, кіраваў у XV стагоддзі да н.э.

Караіндаш I
Part of front of Inanna temple of Kara Indasch from Uruk Vorderasiatisches Museum Berlin.jpg
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: XV стагоддзе да н.э.
Смерць: XV стагоддзе да н.э.
Бацька: Агум III

З Ашурам, дзе тады кіраваў Ашур-бел-нішэшу Караіндаш каля 1415 г. да н.э. ізноў заключыў дагавор аб межах. Ва Уруку Караіндаш пабудаваў храм і ў сваім урукскім надпісе ён атаясамлівае сябе, падобна старажытным царам, з мужам багіні Інаны — пастухом Думузі — дакладная прыкмета таго, што ён здзейсніў тут абрад свяшчэннага шлюбу.

Застаючыся касіцкім царом, Караіндаш падкрэсліваў, што ён працягвае старую культурную і дзяржаўную традыцыю Шумера і Акада. Акадскае імя насіў прынамсі адзін з яго сыноў. Караіндаш прыняў тытул «цар Вавілона, цар Шумера і Акада, цар касітаў і цар Кар-Дуніяша» (Šàr Ka-ru-du-ni-ia-aš, літар. «Калонія бажаства, які ўручыў зямлю», так па-касіцку цяпер стала называецца Ніжняя Месапатамія). Для аховы краіны ад сутыеў Караіндаш пабудаваў на мяжы пустыні крэпасць.

Звесткі пра колькасць гадоў яго кіравання не захаваліся.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць