Фрэдэрык Карлтан «Карл» Льюіс (англ.: Frederick Carlton "Carl" Lewis, нар. 1 ліпеня 1961 года, Бірмінгем, штат Алабама, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет. Дзевяціразовы алімпійскі чэмпіён у спрынтарскім бегу і скачках у даўжыню і васьміразовы чэмпіён свету. Адзін з нешматлікіх спартсменаў, якія здолелі заваяваць «золата» на 4 Алімпіядах запар у адным і тым жа відзе (1984, 1988, 1992 і 1996 — скачкі ў даўжыню).

Лёгкая атлетыка
Карл Льюіс
Save The World Awards 2009 show06 - Carl Lewis.jpg
Карл Льюіс у 2009 годзе
Агульная інфармацыя
Дата і месца нараджэння 1 ліпеня 1961(1961-07-01)[1][2][…] (61 год)
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Спартыўная кар'ера — 1997
IAAF 1622
Асабістыя рэкорды
Міжнародныя медалі
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Алімпійскія гульні
Золата Лос-Анджэлес 1984 100 м[en]
Золата Лос-Анджэлес 1984 200 м[en]
Золата Лос-Анджэлес 1984 Эстафета 4x100 м[en]
Золата Лос-Анджэлес 1984 Скачкі ў даўжыню
Золата Сеул 1988 100 м[en]
Золата Сеул 1988 Скачкі ў даўжыню
Золата Барселона 1992 Эстафета 4×100 м[en]
Золата Барселона 1992 Скачкі ў даўжыню
Золата Атланта 1996 Скачкі ў даўжыню
Срэбра Сеул 1988 200 м[en]
Чэмпіянаты свету
Золата Хельсінкі 1983 100 м
Золата Хельсінкі 1983 Эстафета 4×100 м
Золата Хельсінкі 1983 Скачкі ў даўжыню
Золата Рым 1987 100 м
Золата Рым 1987 Эстафета 4×100 м
Золата Рым 1987 Скачкі ў даўжыню
Золата Токіа 1991 100 м
Золата Токіа 1991 Эстафета 4×100 м
Срэбра Токіа 1991 Скачкі ў даўжыню
Бронза Штутгарт 1993 200 м
Апошняе абнаўленне: 15 жніўня 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тройчы запар (1982, 1983 і 1984) прызнаваўся лепшым лёгкаатлетам свету. Сем разоў быў уладальнікам лепшага выніку сезона свету ў скачках у даўжыню (1981—1985, 1988, 1992) і тройчы — на дыстанцыі 200 метраў (1983, 1984, 1987).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Carl Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Carl Lewis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Discogs — 2000.
  5. Encyclopædia Britannica

СпасылкіПравіць