Кармэн Арваль

Кармен Арваль (лац.: Carmen Arvale) - старажытнарымскі гімн арвальскіх братоў.

Арвальскія жрацы пакланаяліся багіне земляробства Дэа Дзіе і прыносілі ёй ахвярапрынашэнні каб забяспечыць вялікі ўраджай. Браты заўсёды абіраліся з сямей патрыцыяў, у той час як імператар у часы Рымскай імперыі заўсёды быў магістрам арвальскіх жрацоў.

Тэкст гэтага старажытнага гімна захаваўся ў запісе, які датуецца 218 годам н.э., які ўтрымлівае тэксты аб паседжаннях «братоў». Запісы зроблены архаічнай формай лацінскай мовы, якая ўжо ў эпоху імперыі была незразумелай.

Папаўдні «браты» апраналі свае тогі, збірталіся ў храме, прыносілі ахвярапрынашэнні, з'ядалі свіней і пілі кроў. потым яны ішлі ў лес, дзе пад кіраўніцтвам протамагістра забівалі тлустую аўцу і даследвалі яе ванторбы. Вярнуўшыся ў храм, спраўлялі лібацыі каля урн і перад храмам. калі ўсе вярталіся да алтара храма, кожны арвальскі брат атрымоўваў за ўдзел у цырымоніі ўзнагароджанне ў 100 дзенарыяў. Пасля яшчэ некалькіх рытуалаў «браты» зачынялі храм, з якога выходзілі ўсе пабочныя. Зачыніўшыся ў храме жрацы паднімалі да пояса прэтэксты, бралі набажэнскія кнігі і таньчылі, пяючы:

Лары, прыйдзіце да іх на дапамогу.

Марс, не дазволь напасці на натоўп смерці і разарэнню.

Насыцся, жорсткі Марс. Ты (звяртаючыся да аднаго з братоў) ускоч на парог. Стой! Бі парог.

Вы, а потым вы, заклікайце ўсіх дэманаў (абагатвораных нябожчыкаў ці вясковых багоў).

Ты ж, Марс, прыйдзі да нас на дапамогу.

Скачыце!

Пасля танца ўваходзілі грамадскія рабы і забіралі кнігі.

У тэксце згадваюцца лары, старажытнарымскія бажаствы, якія апекаваліся над побытавымі рэчамі (напрыклад дом, ачаг, ці грамада), а таксама Марс, якога ўпрошваюць не рабіць бедствы на палі, просячы яго быць сытым.

Гл. таксамаПравіць

Трыумф