Кармэ (спадарожнік)
Кармэ (стар.-грэч.: Κάρμη) — нерэгулярны натуральны знешні спадарожнік Юпітэра з рэтраградным рухам. Адкрыты ў ліпені 1938 года амерыканскім астраномам Сэтам Барнсам Нікалсанам у абсерваторыі Маўнт-Вільсан. Названая ў гонар міфалагічнай Кармэ, маці крыцкай багіні Брытамарціды.
Кармэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Сет Барнз Нікальсан[d] |
Дата адкрыцця | 30 ліпеня 1938 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 24 097 020 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,25 |
Перыяд абарачэння | −693,17 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 130 exagram[2][3] |
Атмасфера | няма |
Спадарожнік атрымаў імя ў 1975 годзе, да гэтага выкарыстоўвалася пазначэнне Юпітэр XI. У перыяд з 1955 да 1975 года спадарожнік часам называлі «Пан». У цяперашні час Панам называецца адзін са спадарожнікаў Сатурна.
Кармэ ўваходзіць у склад так званай "групы Кармэ" - групы нерэгулярных знешніх спадарожнікаў Юпітэра з рэтраградным рухам, з радыусам арбіты 23-24 мільёнаў кіламетраў і нахілам каля 165 ° (даныя на 2000). Элементы арбіты групы пастаянна змяняюцца з-за абурэнняў, выкліканых Сонцам і Юпітэрам.
Крыніцы
правіць- ↑ NASA FACTS — NASA.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par/ Праверана 5 верасня 2020.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.