Каробчыцкі сельсавет
Каро́бчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Каробчыцы.
Каробчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Гродзенскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Каробчыцы |
Дата ўтварэння | 17 лістапада 1959 |
Дата скасавання | 21 жніўня 1989 |
Утвораны 17 лістапада 1959 года ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Брузгінскага і Малахавіцкага сельсаветаў[1]. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Фабрычны[2]. 22 снежня 1975 года ў склад Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Лейгаболі і Новікі[3]. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баранавіцкага і Капцёўскага сельсаветаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 9 студзеня 1974 г. № 9-VIII Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Верцялішкаўскага і Каробчыцкага сельсаветаў Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 2 (1412).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.