Кароль-Дух (польск.: Król-Duch) — няскончаная гістарычная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім ў 1845—1849 гг., якая з'яўляецца мастацкім выразам філасофскай сістэмы паэта, у аснове якой пакладзена думка аб непарыўным развіцці і ўдасканальванні чалавечага пачатку[1].

Кароль-Дух
польск.: Król-Duch
Выданне
Адзін з рукапісаў Караля-Духа (са збору твораў Славацкага)
Жанр паэма
Аўтар Юльюш Славацкі
Мова арыгінала польская
Дата напісання 18451849 (няскончаная)
Дата першай публікацыі 1847 (першая частка)

Першая частка была выдадзена ў 1847 годзе ў Парыжы пад назвай «Krol-Duch Rapsod I» (па-беларуску: Кароль-Дух Рапсодыя I). Паэма пісалася ў шматлікіх рукапісных варыянтах, і з гэтае прычыны аднавіць першапачатковую задуму паэта ў асобным выданні паэмы было вельмі складана.

Цяжкасці, звязаныя з пэўным адыходам ад формы эпасу, — між іншым метафізічная і парабалічная тэматыка працы — не дазваляюць называць «Караля-Духа» эпапеяй. Падобныя цяжкасці ўзнікаюць таксама і ў дачыненні да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, які называецца метафізічнай паэмай[крыніца?].

Зноскі

  1. Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 155 (руск.)