Карпаўскае вадасховішча

Ка́рпаўскае (руск.: Ка́рповское[1]) — вадасховішча ў Валгаградскай вобласці Расіі, самае вялікае ў сістэме Волга-Данскога канала.

Карпаўскае вадасховішча
руск.: Карповское водохранилище
Каардынаты: 48°38′41″ пн. ш. 43°41′16″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Валгаградская вобласць
Даўжыня 15 км
Шырыня 3,2 км
Плошча 42 км²
Аб'ём 0,16 км³
Сярэдняя глыбіня 4 м
Упадаюць Карпаўка
Год напаўнення 1952
Карпаўскае вадасховішча (Еўрапейская частка Расіі)
Карпаўскае вадасховішча
Карпаўскае вадасховішча
Карпаўскае вадасховішча (Валгаградская вобласць)
Карпаўскае вадасховішча
Карпаўскае вадасховішча

Вадасховішча створана ў 1952 годзе ў нізоўях ракі Карпаўка і аддзеленае плацінай са шлюзам і насоснай станцыяй ад Цымлянскага вадасховішча на рацэ Дон. Плошча паверхні вадасховішча 42 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 3,2 км. Сярэдняя глыбіня 4 м, ваганні ўзроўню вады 1 м. Аб’ём вады ў Карпаўскім вадасховішчы 0,16 км³.

Вадасховішча створана ў мэтах суднаходства, рэгулявання сцёку, забеспячэння вадой і арашэння.

Каля паўночнага берага вадасховішча знаходзяцца пасёлкі Ільеўка, Пяціморск, каля паўднёвага — пасёлак Волгаданскі (руск.: Волгодонской).

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 200. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Карповское // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 200. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Карповское водохранилище (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)