Карына Казанова (італ.: Corina Casanova, нар. 4 студзеня 1956 года, Іланц, кантон Граўбюндэн, Швейцарыя) — федэральны канцлер Швейцарыі з 1 студзеня 2008 па 31 снежня 2015 года.

Карына Казанова
Chancellor of Switzerland[d]
1 студзеня 2008 — 31 снежня 2015
Пераемнік Вальтэр Турнхер
President of the Societad Retorumantscha[d]
з 1 студзеня 2022
Нараджэнне 4 студзеня 1956(1956-01-04)[1] (68 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Карына Казанова скончыла ўніверсітэт Фрыбура ў 1982 годзе са ступенню бакалаўра, затым працавала адвакатам. З 1986 па 1990 год была прадстаўніком Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Паўднёвай Афрыцы, Анголе, Нікарагуа і Сальвадоры. Яна таксама была памочнікам членаў Федэральнага савета Флавіа Коты і Жазефа Дайса.

1 жніўня 2005 года яна была абрана на пасаду віцэ-канцлера. 12 снежня 2007 года Федэральны сход Швейцарыі абраў яе на пасаду канцлера і 1 студзеня 2008 года яна ўступіла ў пасаду.

Казанова — член Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі, валодае сям’ю мовамі: рэтараманскай, нямецкай, французскай, італьянскай, англійскай, іспанскай і нямецка-швейцарскай.

Зноскі