Карынфскі ордар
(Пасля перасылкі з Карынфскі ордэр)
Карынфскі ордар — адзін з трох грэчаскіх архітэктурных ордараў. Уяўляе варыянт іанічнага ордара, больш насычаны дэкорам. Характэрнай асаблівасцю гэтага ордара з'яўляецца звонападобная капітэль, пакрытая стылізаваным лісцем аканта.
Карынфскі ордар | |
---|---|
![]() | |
Названа ад | Старажытны Карынф[d] |
![]() |

Вітрувій паведамляе, што гэты ордар быў вынайдзены скульптарам Калімахам з Карынфа (адгэтуль і назва) у 2-й палове V стагоддзя да н.э. Легенда кажа, што скульптар прагульваўся па могілках і ўбачыў на магіле нядаўна памерлай дзяўчыны кошык з яе рэчамі, якую прынесла яе мамка. Плецены кошык авіло лісце аканфа, які буяна рос. Гэты кошык стаў правобразам капітэлі новага ордара — карынфскага, а сам ордар сталі зваць «дзявочым», у супрацьлегласць дарычнаму і іанічнаму — мужчынскаму і жаночаму.
Галерэя
правіць-
Капітэль карынфскага ордара (ад адной з калон Адэона Агрыпы) на тэрыторыі Афінскай Агоры
-
Капітэль карынфскага ордара ў Бейт Шэане (Скіфопаль)
-
Калона карынфскага ордара ў рымскага тэатра ў Бейт Шэане (Скіфопаль)
-
Фасад Бібліятэкі Адрыяна (Афіны)
Літаратура
правіць- Виньола. Правило пяти ордеров архитектуры. М.: Архитектура-С, 2005.
- Михайловский И. Б. Теория классических архитектурных форм. М.: Изд. В. Шевчук, 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карынфскі ордар