Карын Тыдбек (шведск.: Karin Margareta Tidbeck; нар. 6 красавіка 1977, Стакгольм, Швецыя) — шведская пісьменніца-фэнтэзі.

Карын Тыдбек
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 красавіка 1977(1977-04-06)[1][2] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, пісьменнік навуковай фантастыкі, перакладчыца, выкладчык, паэтка
Мова твораў шведская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Карын Тыдбек нарадзілася 6 красавіка 1977 года ў Стакгольме. У 2010 годзе дэбютавала як пісьменніца, напісаўшы зборнік навел «Vem är Arvid Pekon?». У 2012 годзе выйшаў яе раман «Amatka». У 2012 годзе выдавецтва Cheeky Frawg апублікавала зборнік апавяданняў «Jagannath», які стаў яе першай працай на англійскай мове і атрымаў станоўчыя рэцэнзіі.

Амерыканскі літаратурны крытык Геры К. Вулф назваў Тыдбек «адным з самых выразных новых галасоў у кароткай мастацкай прозе з часоў Марго Ленеген». У 2012 годзе зборнік увайшоў у спіс прэміі Джэймса Тыптры-малодшага і быў намінаваны на Сусветную прэмію фэнтэзі. Апавяданні «Augusta Prima», першапачаткова напісаныя на шведскай мове, Тыдбек пераклала на англійскую і атрымала прэмію за пераклад навуковай фантастыкі і фэнтэзі (2013 года) у катэгорыі «Кароткая проза».

Зноскі

  1. Karin Tidbeck // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Karin TIDBECK // NooSFere — 1999.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.