Карычневы карлік
Карычневыя карлікі («субзоркі» або «хімічныя зоркі») — субзорныя аб’екты (з масамі ў дыяпазоне 0,012-0,0767 масы Сонца, або, адпаведна, ад 12,57 да 80,35 масы Юпітэра).
Гэтак жа як і ў зорках, у іх ідуць тэрмаядзерныя рэакцыі, але ў адрозненне ад зорак галоўнай паслядоўнасці яны не могуць кампенсаваць страту энергіі на выпраменьванне і адносна хутка астуджаюцца, з часам ператвараючыся ў планетападобныя аб’екты. У карычневых карлікаў, у адрозненне ад зорак галоўнай паслядоўнасці, таксама адсутнічаюць зоны прамяністага пераносу энергіі — цеплаперанос у іх ажыццяўляецца толькі за кошт канвекцыі, што абумоўлівае аднастайнасць іх хімічнага складу па глыбіні.