Кары (англ.: curry) — абагульненае ў заходняй культуры абазначэнне разнастайных страў бенгальскай, індыйскай, ланкійскай, тайскай і іншых паўднёва-азіяцкіх кухняў. Большасць рэцэптаў кары змяшчае тры спецыікуркуму, калядру і кумін (зіру).

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папулярнасць кары ў апошнія дзесяцігоддзі выйшла за межы Паўднёвай Азіі і паступова пераўтварае кары ў страву міжнароднай кухні. Сёння кары стала глабальнай з'явай з надзвычайнай папулярнасцю ў тайскай, брытанскай, японскай і карыбскай кухнях.

Слова «кары» паходзіць верагодна з тамільскай мовыkari (கறி), што значыць соус. Іншая версія — бенгальская этымалогія: Torkari абазначае прыкладна тое ж самае, что і англійскае curry — страву з гародніны.

Спасылкі правіць