Касмагонія
Касмаго́нія (грэч. κοσμογονία, ад κόσμος — Сусвет грэч. γονή — нараджэнне) — раздзел астраноміі, які распрацоўвае праблемы паходжання і эвалюцыі нябесных целаў і іх сістэм, у прыв., праблему паходжання Сонечнай сістэмы. Правільнае развязанне гэтай праблемы можа мець істотнае значэнне для разумення сучасных геафізічных і геалагічных працэсаў, якія адбываюцца ў нетрах Зямлі. Таксама распрацоўваюцца праблемы зоркаўтварэння.