Касцёл Божай Міласэрнасці (Пагошча)
Касцёл Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадоку Пагошч Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Божай Міласэрнасці | |
---|---|
55°33′59″ пн. ш. 26°55′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Пагошча |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Відзскі дэканат |
Першае згадванне | 1994 |
Будаўніцтва | 1994—2000 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьДэкрэт, выдадзены кардынал Казімірам Свёнткам у 1994 г., паклаў пачатак будаўніцтву касцёла. У 2000 г. касцёл быў накрыты бляшаным дахам, атынкаваны ўнутры і зашклёны.
Архітэктура
правіцьВырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над двухгранным шчыпцом фасада двухграннай шатровай званічкай, над алтарнай часткай — двумя спічастымі сігнатуркамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучана ніжэйшая сакрысція пад аднасхільным пакрыццём[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.