Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Бярозаўка)

Касцёл Маці Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 41.

Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Міласэрнасці
Бярозаўка. Новы касцёл (02).jpg
54°47′03,20″ пн. ш. 27°39′42,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Бярозаўка
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Докшыцкі дэканат 
Будаўніцтва 20022010 гады
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

У гэтай мясцовасці існавала капліца пад тытулам Маці Божай Будслаўскай, якая была знішчана. У 1991 годзе айцы капуцыны з суседніх Докшыцаў распачалі тут душпастырскую паслугу. Парафія зарэгістравана ў 1995 годзе. У 2002 годзе яна атрымала ад калгаса будынак канторы, які ў 2002–2003 гадах перабудавалі пад парафіяльны касцёл.

29 жніўня 2010 года адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін[1].

У храме размешчаны абразы як каталіцкія, так і праваслаўныя[2].

Пробашчы парафііПравіць

  • Марэк Пасют.

Зноскі

СпасылкіПравіць