Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Анёлаў Ахоўнікаў (Анжадава)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Анёлаў Ахоўнікаў — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Анжадава Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Анёлаў Ахоўнікаў | |
---|---|
54°20′43″ пн. ш. 25°36′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Анжадава |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Ашмянскі дэканат |
Першае згадванне | 1736 |
Будаўніцтва | 1995 |
ГісторыяПравіць
Сучасны касцёл з’явіўся на месцы касцёла Святога Казіміра, які быў пабудаваны ўладальнікам вёскі К. Манчынскім у 1736 годзе першапачаткова як капліца Тургельскай парафіі. З 1785 года касцёл (з 1807 года — у Табарышскай парафіі). Разбураны праціўнікамі каталіцтва ў 1865 годзе. У 1912 годзе пачалося будаўніцтва новага драўлянага храма, якое было спынена немцамі ў 1915 годзе. У маі 1917 года будаўніцтва працягнута і ў кастрычніку таго ж года скончана, адбыліся набажэнствы. Асвячоны 18 лістапада 1923 года.
У 1949 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл, а ксяндза арыштавалі. У канцы ХХ стагоддзя святыню выкарыстоўвалі пад калгаснае сховішча, яна ўяўляла сабой жудасную руіну. Разбураны ў 1992 годзе.
Сённяшні касцёл пабудаваны ў 1995 годзе з цэглы. Асвечаны 17 верасня 1995 года.
АрхітэктураПравіць
Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад пакатым двухсхільным дахам. Да фасада далучана трохярусная чатырохгранная шатровая званіца, адзіны ярус якой адкрыты арачнымі прасветамі, другі прарэзаны паўкруглымі люкарнамі, трэці — высокімі арачнымі прасветамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі высокай аркатурай[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.