Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага на Вінаградах
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага на Вінаградах (чэшск.: Kostel Nejsvětějšího srdce Páně) — каталіцкі храм у Празе ў раёне Вінаграды на плошчы Іржы з Подэбрадаў. Храм размяшчаецца ў раёне Прага 3, побач са станцыяй метро Іржыга з Подэбрад.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага на Вінаградах | |
---|---|
чэшск.: Kostel Nejsvětějšího srdce Páně | |
![]() | |
50°04′41″ пн. ш. 14°27′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Архідыяцэзія Прагі |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм |
Архітэктар | Ёжэ Плечнік[d] |
Дата заснавання | 1928 |
Сайт | srdcepane.cz |
![]() |
Хілары Фрэнч у сваёй кнізе «Гісторыя архітэктуры» ўнесла Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага ў спіс васьмі грандыёзных збудаванняў у гісторыі чалавецтва.
ГісторыяПравіць
Быў пабудаваны з 1928 па 1932 гады архітэктарам Ёжэ Плечнікам. Плечнік вучыўся ў Вене ў Ота Вагнера, і ў яго тварэнні ўвасобіліся многія эстэтычныя прынцыпы архітэктуры мадэрну.
АрхітэктураПравіць
Храм з’яўляецца вельмі нетыповым для будынкаў такога роду, бо пабудаваны ў вельмі арыгінальным архітэктурным стылі. Будынку ўласцівая прастата формаў і кампазіцыі. Царква ўяўляе сабой прамавугольны зальны храм базілікальнага тыпу з клерэсторыем. Усходні бок будынка ўвянчаны масіўнай вежай ва ўсю шырыню, якая ўзвышаецца над забудовай раёна. У вежы знаходзіцца гіганцкі гадзіннік у выглядзе акна-ружы. Над гадзіннікам знаходзіцца званіца, да якой вядзе доўгі зігзагападобны пандус. Вокны размяшчаюцца ў верхняй частцы сцен. Сцены нахілены ўнутр. Фасад упрыгожаны цаглянымі выступамі.
Інтэр’ерПравіць
Інтэр’ер храма функцыянальны, але пры гэтым вытанчаны і ўрачысты. Плоскасць сцен падкрэслена пілястрамі. Уздоўж сцен размяшчаюцца драўляныя статуі чэшскіх святых, а пасярэдзіне алтарнай сцяны ўзвышаецца манументальная статуя Хрыста, тварэнне Д. Песана.
Зноскі
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 25 лістапада 2022.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага на Вінаградах