Касцёл Святога Казіміра (Застадолле)
Касцёл Святога Казіміра — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці[1]. Цяпер больш вядомы як праваслаўная царква ў імя Святой Троіцы.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Казіміра | |
---|---|
54°56′19″ пн. ш. 29°56′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Застадолле |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Стан | руіны |
Гісторыя
правіцьФундатарамi касцела з’яўляліся: Дрэмiнг, Турчынскi, Бабiч.
Будынак шмат пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай вайны, доўгі час выкарыстоўваўся як склад піламатэрыялаў[2].
Архітэктура
правіцьБудынак выцягнуты з усходу на захад. Фасад аздоблены чатырма тасканскімі калонамі. Царква мае трохвугольны каменны франтон, які да нашага часу не захаваўся, быў заменены на драўляны. Каменны франтон меў вялікае круглае акно пад каньком даху, а над каньком існавала фігурная, каменая вежачка з крыжам.
Цэнтральны масіў фасада падзелены на тры аднолькавыя часткі тасканскімі калонамі, якія маюць капітэль і трымаюць на сабе шырокую бэльку з дэнтыкуламі. Цэнтральны — прамавугольныя дзверы, зробленыя ў выглядзе плоскіх калон (пілястраў), выкананых у класічным стылі. Над парталамі з дзвярыма знаходзіцца шырокае паўкруглае акно, аздобленае плоскім налічнікам.
Дзве другія часткі фасада паміж калонамі маюць унізе фігурную, паўкруглую, вогнутую арку. Гэтыя аркі выконвалі ролю памяшкання для статуй, скульптурных фігур святых, якія там ставіліся. Скульптуры святых не захаваліся.
Над аркамі размешчаны два прямавугольныя картушы. З заходняга боку будынка ёсць паўкруглая апсіда, дзе знаходзіліся іконы. Алтар прарэзаны трыма паўкруглымі вокнамі. Па абодвух баках ад апсіды знаходзіліся сакрысты (памяшканні для святароў). Будынак быў атынкаваны ў белы колер, цяпер моцна пашкоджаны. З розных бакоў адвалілася тынкоўка, знішчаны сакрысты, і дзе-нідзе заложаны вокны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Приход во имя Святой Троицы // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск : Витебская епархия, 2002. — С. 145.
- Храм Святой Живоначальной Троицы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 100.
- Царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — С. 502—503.
Спасылкі
правіць- Касцёл Святога Казіміра (Застадолле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Застадолле | Касцёл