Касцёл Святога Казіміра (Путрышкі)

Касцёл Святога Казіміра — драўляны каталіцкі храм у аграгарадку Путрышкі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Казіміра
Касцёл Святога Казіміра ў Путрышках.
Касцёл Святога Казіміра ў Путрышках.
53°41′46″ пн. ш. 23°56′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Путрышкі
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Усход
Першае згадванне 2001
Будаўніцтва 20012006 гады
Map

Гісторыя правіць

Вернікі з вёскі Путрышкі адносіліся да пабернардынскай парафіі г. Гродна. З восені 1997 г. сюды прыязджаў пробашч з Гожы кс. Антоні Саміла, які распачаў будаўніцтва касцёла. Да гэтага часу парафіяне збіраліся на супольную св. Імшу ў мясцовым клубе. Самастойная парафія пад тытулам св. Казіміра была заснавана 21 жніўня 2000 г., і з 2001 г. пачалося будаўніцтва новага драўлянага касцёла з рысамі неаготыкі. У 2002 г. удалося закласці фундамент і частку драўляных апор святыні. У выніку трагічных падзей адыходзіць да Пана кс. Антоні Саміла, і апекавацца касцёлам пачынае кс. Віктар Велівіс, які да гэтага часу з’яўляецца яго пробашчам. Вясной 2003 г. былі пабудаваны сцены і вежа святыні. З 2003 г. парафіяне збіраюцца на супольную малітву ў касцёле.

Восенню 2004 г. распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома.

Архітэктура правіць

Храм пабудаваны на ўзвышшы на ўсходняй ускраіне вёскі, пры выездзе на Аульс. Арыентавана алтаром на паўднёвы ўсход.

Прасторава развітая крыжовая ў плане аб’ёмная кампазіцыя храма складаецца з цэнтральнага прамавугольнага зруба, пяціграннай апсіды, нізкіх бакавых сакрысцій, прамавугольных крылаў трансепта. Перакрыжаванне стромкіх двухсхільных дахаў адзначана шатровай сігнатуркай. Да фасада далучана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады парэзаны прамавугольнымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі[1].

Над уваходам навісае балкон арганных хораў. Ваконныя праёмы касцёла аздоблены вітражамі: у прэсбітэрыі — св. Пётр (злева), Святы Дух (у цэнтры) і св. Павел (справа) — на ахвяраванні сям’і Эйсмант; у тарцах трансепта — Хрост Пана і Цуд у Кане Галілейскай; на левай сцяне — свв. Евангелісты Лука і Мацвей, на правай — свв. Ян і Марк; над нартэксам — св. Казімір (злева), Маці Божая Ружанцовая (у цэнтры) і св. Максімільян Кольбэ (справа).

У 2006 г. касцёльны ўчастак быў абнесены агароджай на цагляных слупах[2] .

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі правіць