Касцёл Святога Юзафа (Жабінка)
Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне горада.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юзафа | |
---|---|
52°12′10″ пн. ш. 24°00′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Жабінка |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Брэсцкі дэканат |
Благачынне | Брэсцкі дэканат |
Будаўніцтва | 1998 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьДа Другой сусветнай вайны існаваў касцёл[1].
Новы касцёл быў пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы.
Архітэктура
правіцьУ аснове асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі прамавугольны ў плане высокі неф, накрыты двухсхільным дахам з каркаснай званічкай з боку фасада. 3 паўднёвага боку да яго далучаны ніжэйшы неф пад аднасхільным пакрыццём, з паўночнага — выступае рызаліт сакрысціі. Да франтальнага фасада далучаны асіметрычна скампанаваны аб’ём нартэкса, цэнтральны рызаліт якога прарэзаны арачнай уваходнай нішай і круглым акном-ружай над ёй. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі розных памераў і круглымі люкарнамі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.