Касцёл Святога Юзафа (Крупкі)

Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Крупках Мінскай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юзафа
54°19′19″ пн. ш. 29°07′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крупкі
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Барысаўскі дэканат
Дата пабудовы пач. XXI ст.
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя

правіць

Парафія зарэгістравана ў 1996 г., пабудаваны душпастырскі цэнтр. Касцёл узведзены ў пачатку 21 ст. з цэглы паводле тыпавога праекта «Рэнавабіс».

Архітэктура

правіць

Знаходзіцца на вуліцы Міра, 12. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасны фасад прарэзаны па восі сіметрыі прамавугольным уваходным праёмам, круглай люкарнай і арачным аконным праёмам над ім. Над двухгранным шчытом фасада надбудавана чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, двухгранныя ліштвы якіх аб’яднаны ў ламаны пояс карніза даху.

Да касцёла праз кароткае аднапавярховае крыло далучаны прамавугольны ў плане двухпавярховы пад двухсхільным дахам будынак парафіяльнага цэнтра, вырашаны аналагічна храму[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

правіць