Касцёл Святога Яна Евангеліста і кляштар піяраў (Любэшыў)
Касцёл Святога Яна Евангеліста і кляштар піяраў — колішні каталіцкі культавы комплекс у гарадскім пасёлку Любэшыў, Украіна.
Касцёл | |
Касцёл Святога Яна Евангеліста і кляштар піяраў | |
---|---|
51°45′50″ пн. ш. 25°30′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Гарадскі пасёлак | Любэшыў |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1686 годзе вялікі маршалак літоўскі граф Ян Караль Дольскі заснаваў калегіум айцоў піяраў.
Згодна з даследаваннямі Р. М. Шарацюка, будаўніцтва першага драўлянага касцёла ў гонар святога Апостала Яна Евангеліста пачалося 10 красавіка 1689 года Антоніем Машынскім. Унутры яго размяшчаліся пяць алтароў.
У 1745 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла піяраў, якое працягвалася да 1762 года. Папа Рымскі асабіста кантраляваў гэтае будаўніцтва, паколькі ў Любяшове амаль 20 гадоў знаходзілася рэзідэнцыя яго нунцыя.
Касцёл і кляштарныя пабудовы моцна пацярпелі падчас падзей Першай сусветнай вайны. У міжваенны перыяд на тэрыторыі Польшчы праводзіліся маштабныя працы па рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў.
У савецкія часы ён быў зруйнаваны. Уладамі было прынята рашэнне не аднаўляць яго, а цалкам знесці, што і адбылося 17 ліпеня 1969 года.
Архітэктура
правіцьУ плане любяшоўскі Касцёл Святога Яна Евангеліста ўяўляў сабой крыж, меў па баках дзве капліцы і чатыры франтоны, кожны з якіх завяршаўся вялікім жалезным крыжам.
На першых вядомых фота Любяшова (1910—1914), дзе будынкі зафіксаваны яшчэ без атрыманых падчас вайны пашкоджанняў, касцёл ужо быў без вежаў і некаторага зафіксаванага на абмерным чарцяжы дэкору. Калі вежы былі разабраны (і ці былі ўвогуле дабудаваны) — невядома.
Перад касцёлам знаходзіліся дзве каменныя калоны, на якіх стаялі каменныя фігуры Маці Божай (ласкавай) і Іосіфа (Абручніка). Побач знаходзілася драўляная званіца, у якой было чатыры званы: самы вялікі звон меў вагу 1677 фунтаў, сярэдні — 300, меншы — 206 і самы маленькі — усяго 60[1].
Зноскі
- ↑ Касцёл Св. Яна Евангелiста кляштара пiяраў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 25 лютага 2020.