Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў (Брэст)

Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў — існаваў ў 1729—1830 гадах. Касцёл пабудаваны з цэглы ў 1730-60 гады. Твор архітэктуры позняга барока

Славутасць
Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў
Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў
Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Канфесія каталіцтва
Ордэнская прыналежнасць Трынітарыі

Архітэктура

правіць

Касцёл быў вырашаны кубападобным аб’ёмам з вузейшай прамавугольнай апсідай. Франтальны фасад карнізнымі паясамі падзяляўся на 3 ярусы: ніжні па восі сіметрыі меў уваходны партал і арачны аконны праём хораў над ім, складана крапаваны пілястрамі; сярэдні вырашаны прамавугольным атыкам-парапетам з разарваным франтонам і круглай люкарнай па цэнтры; завяршаў кампазіцыю вузейшы прамавугольны шчыт з арачным выгінам завяршальнага карніза. Тымпан шчыта запаўняў фрэскавы роспіс з сімвалічнай выявай эмблемы ордэна трынітарыяў (пазней заменена выявай крыжа). Над дахам узвышаўся 8-гранны светлавы барабан са звонападобным купалам.

Арыгінальна вырашалася ўнутраная прастора храма: у квадратным памячшканні бакавымі і вуглавымі капліцамі, магутнымі пілонамі і перакінутымі цераз іх аркадамі вылучалася выцягнутая па падоўжанай восі 8-гранная зала, светлавы барабан над якой быў перакрыты скляпеннем. Інтэр’ер упрыгожвалі 7 розных алтароў са скульптурай.

Касцёл быў убудаваны па цэнтры П-падобнага ў плане кляштарнага корпуса, утвараючы сіметрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Зала храма і келлі корпуса аб’ядноўваліся праз бакавыя сакрысціі. Архітэктура 2-павярховага пад вальмавым дахам корпуса мела спрошчаны характар, плоскасныя сцены члянілі прамавугольныя аконныя праёмы.

Літаратура

правіць
  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 119—120.