Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рэшаль)
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкі храм у г. Рэшаль, Вармінска-Мазурскае ваяводства, Польшча.
Славутасць | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
54°02′52″ пн. ш. 21°08′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Благачынне | Q11807398? |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл быў пабудаваны пасля 1360 года. Першыя згадкі пра яго датуюцца 1402 годам. Тады былі пабудаваныя: галоўная частка святыні і ніжняя частка вежы. Рызніца і крухта дабудаваныя ў XV стагоддзі
Касцёл быў часткова знішчаны ў выніку пажару ў 1474 годзе. У ходзе рэканструкцыі, якая пачалася ў наступным годзе, быў пабудаваны новы ўсходні франтон і зорчатае скляпенне асноўнай часткі будоўлі. Апрача таго, была павышаная вежа.
У красавіку 1580 года касцёл быў кансэкраваны біскупам Марцінам Кромэрам.
Пасля чарговага пажару ў 1806 годзе касцёл быў перабудаваны і чарговы раз кансэкраваны ўжо ў 1817 годзе. Дваццаць гадоў пазней быў пабудаваны новы купал вежы з ліхтаром, а ў 1822—1843 гадах пераабсталяваны быў інтэр’ер святыні.
Архітэктура
правіцьКасцёл мае арыентаваны, гатычны стыль. Інтэр’ер падзелены на тры нефы, без асобнага, выдзеленага прэзбітэрыюма. Комплекс пабудаваны на прастакутным пляне з цэглы, на нізкім каменным падмурку.
У заходняй частцы знаходзіцца квадратная вежа, якая налічвае 8 паверхаў і вышенёй 52 метры. Унутраная частка касцёла пакрытая зорчатым скляпеннем, якое абапіраецца на чатыры пары васьмікутных калонаў, і такую ж колькасць паўкалёнаў, размешчаных ля сценак.
У рызніцы, якая прымыкае да галоўнага будынку касцёла з поўначы і ў крухце таксама знаходзяцца зорчатае і крыжовае скляпенні. Паміж крухтай, якую называлі таксама бабінцам і рызніцай, знаходзіцца вузкі флігель, у той час, як на ўсходнім баку знаходзіцца прастакутная аднапавярховая бібліятэка, пабудаваная ў 1471 годзе. Галоўная частка комплексу была ўзмоцненая контрфорсамі.
Галоўны алтар быў выкананы ў 1820—1822 гадах. Яго фундатарам з’яўляецца біскуп Юзэф Гогенцолерн, а аўтарам — Вільгельм Бірайхэль.
На галоўным алтары былі змешчаныя карціны аўтарства Яна Блянка з 1821 году, якія паказваюць святых Пятра і Паўла і святую Катажыну, а таксама скульптуры апосталаў.
Апрача шматлікіх скульптураў, у касцёле знаходзіцца таксама нямала карцін з XVIII i XIX стагоддзяў ды многія іншыя прадметы рэлігійнага культу. Да 1945 году ў касцельнай скарбніцы захоўваліся каштоўныя гатычныя літургічная прылады, у тым ліку рэлікварый у выглядзе крыжа з 1400 году, рэлікварый святога Пятра з XVI стагоддзя, а таксама чара, якую фундаваў біскуп Лукаш Вацэнродэ каля 1500 году[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рэшаль)