Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Першамайск)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Першамайск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа | |
---|---|
53°54′36″ пн. ш. 24°38′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Першамайск |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Шчучынскі дэканат |
Першае згадванне | 1918 |
Будаўніцтва | 1918 |
Гісторыя
правіцьКасцёл пабудаваны ў 1918 годзе з цэглы. Адрамантаваны і асвечаны ў 1990 годзе.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаны чатырохгранныя двух’ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завершана франтонам з увагнутымі гранямі і вылучана акруглым казырком на двух чатырохгранных пілонах. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках (рудыменты неаготыкі). 3 алтарнага боку далучана прамавугольная ў плане апсіда, да вуглоў якой прыбудаваны чатырохгранныя сакрысціі. Тарцовы фасад апсіды завершаны франтонам з увагнутымі схіламі (рудыменты неабарока).
Касцёл абкружаны бутавай агароджай[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.