Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Беразіно)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні драўляны каталіцкі храм у г. Беразіно (Мінская вобласць).

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Святой Марыі Панны ў Беразіно перад пажарам, 1914 г.
Касцёл Унебаўзяцця Святой Марыі Панны ў Беразіно перад пажарам, 1914 г.
53°49′58″ пн. ш. 28°58′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Беразіно
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Дата пабудовы 1644 год
Дата скасавання 1914
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 

Вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега па распараджэнні караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра 24 верасня 1641 года заклаў у мястэчку на рынкавай плошчы драўляны касцёл. Будаўніцтва касцёла была скончана ў 1644 годзе. Гэты касцёл быў названы ў імя Найсвяцейшай Багародзіцы Кармельскай.

Пазней касцёл быў перайменаваны на тытул Унебаўзяцця Дзевы Марыі. На гэты раз фундатарам выступіла графіня Вансовіч.

У 1818 годзе побач з касцёлам паставілі драўляную двух’ярусную званіцу.

У 1844 годзе на сродкі графіні храм быў рэканструяваны і пры гэтым захаваў свае класічныя стылявыя рысы. Асабліва цікавым архітэктурным прыёмам яго з’яўлялася наяўнасць калон на абодвух бакавых фасадах.

 
Рынак з касцёлам у Беразіно, 1914 г.

У 1897 годзе на сродкі графа Аўгуста Патоцкага касцёльная тэрыторыя была абнесена агароджай з цэглы. Уваход на гэтую тэрыторыю пазначылі брамай з цэглы, якую абтынкавалі і пабялілі. Справа ад брамы была ўбудаваная ў агароджу званіца. Драўляная плябанія размяшчалася на другім баку вуліцы.

У пачатку XX стагодзя парафія налічвала каля 7000 вернікаў. Мела філіяльныя касцёлы ў Багушэвічах і Раванічах. У Беразіно дзейнічала драўляная капліца на каталіцкіх могілках па вул. Мультана. У 1930 гадах капліцу закрылі, а потым яна разбурылася пасля вайны.

Касцёл згарэў падчас пажару ў 1914 годзе[1].

Зноскі

  1. Гісторыя парафіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2022. Праверана 16 снежня 2020.