Катастрофа Dornier 228 у Чыкангава (2024)

10 чэрвеня 2024 года ваенны транспартнік Dornier 228 сіл абароны Малаві, на борце якога знаходзіўся віцэ-прэзідэнт краіны Саўлас Чыліма і восем іншых пасажыраў, разбіўся ў лясным запаведніку Чыкангава ў акрузе Мзімба. Выжылых не было.

Катастрофа Dornier 228 у Чыкангава
Агульныя звесткі
Дата 10 чэрвеня 2024
Час пасля 09:17
Месца Малаві Лясны запаведнік Чыкангава, акруга Мзімба, Паўночны рэгіён, Малаві
Загінулыя 9
Паветранае судна

Пацярпелы борт у 2010 годзе.
Мадэль Dornier 228
Авіякампанія Сілы абароны Малаві
Пункт вылету Lilongwe International Airport[d]
Пункт прызначэння Mzuzu Airport[d]
Пасажыры 6
Экіпаж 3
Выжылых 0

Пацярпелы самалёт Dornier 228 належаў паветранаму крылу Сілаў абароны Малаві. Раней ён некалькі разоў выкарыстоўваўся для перавозкі прэзідэнта Лазаруса Чакверы[1].

У апошнім рэйсе на борце знаходзіліся віцэ-прэзідэнт Саўлас Чыліма, былая першая лэдзі Патрыцыя Шаніл Мулузі і сем іншых пасажыраў[2], у тым ліку падначаленыя Чылімы і ахова[3]. Экіпаж складаўся з трох чалавек[4]. Пасажыры накіроўваліся на пахаванне былога міністра юстыцыі Ральфа Касамбары[5][6].

Катастрофа

правіць

У 9:17 раніцы самалёт вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Камузу (Лілонгвэ), накіраваўшыся ў аэрапорт Мзузу ў Паўночным рэгіёне. У пункт прызначэння борт павінен быў прыбыць у 10:02[7]. Неўзабаве транспартнік знік з радараў [8].

Неадкладна пачалася пошукава-выратавальная аперацыя[8], але ёй перашкаджалі дрэнныя ўмовы надвор’я[5]. Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Нарвегія і Ізраіль прапанавалі сваю дапамогу[4]. Урад Малаві тым часам звярнуўся па дапамогу да суседніх Замбіі і Танзаніі[3].

11 чэрвеня ў лесе Чыкангава выяўлены абломкі самалёта. Выжыўшых не было[9]. Целы ахвяр даставілі ў Лілонгвэ на борце верталёта ВПС Замбіі[2].

Рэакцыя

правіць

Прэзідэнт Лазарус Чаквера адмяніў свой візіт на Багамы[10][11]. Кіраўнік дзяржава сказаў, што «глыбока засмучаны і шкадуе» аб катастрофе[9]. Ён таксама абвясціў 21-дзённую нацыянальную жалобу[2].

Палітычная партыя Чылімы, Аб’яднаны рух пераўтварэнняў, абвінаваціла ўлады ў павольнай рэакцыі на катастрофу[3].

Крыніцы

правіць
  1. Malawi's vice president, former first lady among 10 people killed in plane crash. France 24 (11 чэрвеня 2024). Праверана 11 June 2024.
  2. а б в Malawi announces state funeral and 21 days of mourning for vice president killed in a plane crash. Africanews (11 чэрвеня 2024). Праверана 12 June 2024.
  3. а б в Gondwe. Malawi's vice president and 9 others are confirmed dead after their plane's wreckage is found (англ.). Associated Press (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 June 2024. Праверана 11 June 2024.
  4. а б Gondwe. Soldiers in Malawi search for missing military plane carrying vice president and former first lady (англ.). Associated Press (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 11 June 2024.
  5. а б Malawi Vice President feared dead in plane crash (англ.). Malawi 24 (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 June 2024. Праверана 10 June 2024.
  6. Aircraft carrying Malawi vice president missing, search under way (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
  7. Mathers. Aircraft carrying Malawi vice president Saulos Chilima goes missing (англ.). The Independent (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
  8. а б Chibelushi. Saulos Chilima: Malawi vice-president's plane goes missing (англ.). BBC (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
  9. а б Chibelushi. Saulos Chilima: Malawi VP's plane found with no survivors, president says (англ.). BBC (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 June 2024. Праверана 11 June 2024.
  10. Plane Carrying Malawi's VP Missing: Govt (англ.). Barron's (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
  11. Search underway for Malawi vice president after military jet disappears (англ.). Africanews (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 11 June 2024.