Катастрофа SSJ 100 пад Каломнай

12 ліпеня 2024 года каля вёскі Вялікае Карасёва ў Маскоўскай вобласці разбіўся авіялайнер Sukhoi Superjet 100-95LR прыватнай расійскай авіякампаніі «Газпром Авія». Самалёт выконваў перагоначны рэйс GZP9608 па маршруце ЛухавіцыМасква, але праз 7 хвілін пасля ўзлёту паваліўся ў лясны масіў. Загінулі ўсе 3 члены экіпажа.

Катастрофа SSJ 100 пад Каломнай
Агульныя звесткі
Дата 12 ліпеня 2024
Час 15:00
Месца в. Вялікае Карасёва, гар. акруга Каломна, Маскоўская вобласць (Расія)
Загінулыя 3 (усе)
Параненыя 0
Паветранае судна
Мадэль Sukhoi Superjet 100-95LR
Авіякампанія Газпром авія
Пункт вылету Tretyakovo Airport[d]
Прыпынкі ў дарозе Траццякова, Лухавіцы
Пункт прызначэння Унукава, Масква
Рэйс RA-89049
Дата выпуску 16 снежня 2014 (першы палёт)

Самалёт

правіць

Sukhoi Superjet 100-95LR (рэгістрацыйны нумар RA-89049, серыйны 95078) быў выпушчаны «КнААЗ» (Камсамольск-на-Амуры) у 2014 годзе (першы палёт здзейсніў 16 снежня). 5 сакавіка 2015 года быў перададзены авіякампаніі «Газпром Авія», але да 8 студзеня 2016 года знаходзіўся на захоўванні ў аэрапорце Астаф’ева.

3 мая 2024 года быў пастаўлены на планавае тэхабслугоўванне на базе Лухавіцкага авіяцыйнага завода[1].

Экіпаж

правіць

Склад экіпажа рэйса ГЗП9608 быў такім:

Храналогія падзей

правіць

У 14:52:00 рэйс ГЗП9608 вылецеў з Лухавіц.

У 14:55:23 авіядыспетчар аэрадрома даў экіпажу каманду набраць вышыню 3048 метраў і прытрымлівацца курсам 260° без абмежаванняў. Апошні радыёкантакт з экіпажам. Наступныя спробы ўсталяваць сувязь былі безвыніковыя, але самалёт на працягу палёту набраў максімальную вышыню 1600 метраў.

У 14:57:56 у фармуляры суправаджэння авіядыспетчар выявіў тэндэнцыю да зніжэння самалёта.

У 14:58:03 авіядыспетчар запытаў у экіпажа пацвярджэнне набору вышыні 3048 метраў. У гэты час у фармуляры суправаджэння адлюстроўвалася бягучая вышыня — 1380 метраў, вертыкальная хуткасць зніжэння складала 790 м/хвіл.

У 14:58:43 у фармуляры суправаджэння кароткачасова адлюстравалася бягучая вышыня 1460 метраў.

У 14:59:04 бягучая вышыня палёту была 1120 метраў, а вертыкальная хуткасць зніжэння — 1280 м/мін.

У 14:59:19 вышыня палёту была 900 метраў, а вертыкальная хуткасць зніжэння вырасла да 2100 м/мін.

Каля 15:00:00 пазнака рэйса ГЗП9608 знікла з экрана радара ў раёне вёскі Вялікае Карасёва на вышыні 900 метраў[3].

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт паведаміў, што перад падзеннем экіпаж кіраваў самалётам уручную, рухавікі працавалі да канца рэгістрацыі параметраў палёту, а самалёт перавысіў зададзеную хуткасць і перайшоў у пікіраванне[4].

Рэакцыя

правіць

Следчы камітэт Расіі паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 3 артыкула 263 КК РФ («Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб»). На месца катастрофы выехалі кіраўнік Расавіяцыі Ядраў і кіраўнік Каломны Грэчышчаў[5][6].

Недакладныя звесткі

правіць

Адразу пасля з’яўлення ў СМІ паведамленняў аб авіякатастрофе каля Каломны шэраг Telegram-каналаў апублікаваў недакладныя звесткі пра катастрофу самалёта Sukhoi Superjet 100NEW-95, які выконваў у гэты ж час і ў тым жа раёне выпрабавальны палёт у інтарэсах АКБ Сухога. Указаны самалёт здзейсніў планавую пасадку ў Жукоўскім[7].

Крыніцы

правіць
  1. Карточка борта Сухой SuperJet 100-95LR (руск.).
  2. На борту упавшего под Коломной Sukhoi Superjet 100 (руск.). Mash (12 ліпеня 2024).
  3. Самолёт Sukhoi Superjet 100 разбился под Коломной через 7 минут после взлёта (руск.). Mash (12 ліпеня 2024).
  4. В МАК рассказали о последних минутах полета разбившегося в Подмосковье Superjet-100 (руск.). The Insider. Праверана 22 ліпеня 2024.
  5. "Глава Росавиации вылетел на место крушения Superjet 100 под Коломной". РИА Новости(руск.). 2024-07-12.
  6. "Глава Коломны выехал на место крушения самолета". РИА Новости(руск.). 2024-07-12.
  7. "Новый Superjet с импортозамещенными системами успешно приземлился". РИА Новости(руск.). 2024-07-12.

Спасылкі

правіць