Каток — скок на платок

«Каток — скок на платок» (польск.: Wlazł kotek na płotek) — польская дзіцячая народная песня, мелодыя якой вядомая яшчэ з XVIII ст.[1] Часта прыпісваецца беларускаму паэту Уладзіславу Сыракомлю, які толькі пашырыў змест існай народнай песні[2].

Каток — скок на платок
Мова песні польская

У Польшчы спяваецца як калыханка[3], а таксама часта засвойваецца польскімі музыкамі першай.

Гісторыя правіць

Яшчэ ў 1829 г. К. Рэйзнер згадвае песню пад такой назвай. У 1839 г. Оскар Кольберг запісвае такую ў Варшаве і выдае ў зборнічку ў 1857 г.[1][4]

У 1849 г. на сустрэчы з сябрамі Станіслаў Манюшка апрацаваў народную мелодыю.

Уладзіслаў Сыракомля напісаў тэкст песні, а Віктар Кажынскі — музыку. Свой твор яны апублікавалі ў 1854 г. у Пецярбургу ў зборніку «Śpiewnik Wiktora Katyńskiego». Песня была так папулярная, што з’явілася думка, быццам Кажынскі і ёсць аўтар мелодыі, хаця яна народная[1]. Да тэкту Сыракомлі таксама пісаў музыку Рамуальд Зянтарскі. На аснове яго тэксту пісаў свой і Альбін Каратынскі[1].

У 1904 г. быў апублікаваны варыянт песні з тэкстам Уладзіслава Бэлзы і музыкай Міхала Свяжынскага[1].

Пераклады правіць

На беларускую мову песню ў варыянце Сыракомлі перакладаў Васіль Сёмуха[5].

Зноскі

  1. а б в г д Matuszewski, M. Wlazł kotek na płotek(польск.). — Warszawa: Ruch Muzyczny, 1995. — № 19. — С. 33-35.
  2. 160 lat temu zmarł Władysław Syrokomla(польск.). — Instytut Książki, 15.09.2022.
  3. Wlazł kotek na płotek(польск.). — Piesio.tv.
  4. Kolberg, O. Pieśni ludu polskiego (польск.). — Warszawa, 1857. — С. 448. — XI, 448 с.
  5. Уладзіслаў Сыракомля. — Літаратурная спадчына, 19 сакавіка 2015.

Спасылкі правіць