Катрын Цэлер (ням.: Katrin Zeller; 1 сакавіка 1979, Оберстдорф, Баварыя, ФРГ) — нямецкая лыжніца, прызёрка алімпійскіх гульняў і чэмпіянату свету. Усе свае медалі заваявала ў складзе эстафеты.

Лыжнік
Катрын Цэлер
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Дата нараджэння 1 сакавіка 1979(1979-03-01) (45 гадоў)
Месца нараджэння Оберстдорф, Баварыя, ФРГ
Рост 170
Вага 60
Кар’ера
Клуб Сцяг Германіі Оберстдорф
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Ванкувер 2010 эстафета 4x5 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Ліберэц 2009 эстафета 4×5 км
Ролікавыя лыжы
Чэмпіянаты свету
Золата Бад-Петэрсталь 2013 горная гонка 11,3 км класіка
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 1999
Перамог у Кубку свету 0
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету 17 (2007/08)
Апошняе абнаўленне: 7 сакавіка 2010

У кубку свету Катрын Цэлер дэбютавала ў 1999 годзе, у лістападзе 2006 года ўпершыню патрапіла на подыум на этапе Кубка Свету ў складзе эстафеты. Усяго на сённяшні момант мае 5 трапленняў на подыум на этапах Кубка Свету ў эстафеце, і аднойчы трапіла ў тройку ў асабістых спаборніцтвах.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, заваявала срэбра ў эстафеце, у індывідуальных гонках паказала наступныя вынікі: спрынт - 14 месца, дуатлон 7,5 7,5 км - 24 месца, мас-старт 30 км - 20 месца.

На чэмпіянатах свету, за сваю кар'еру заваявала адну сярэбраную ў эстафеце. Усяго на сённяшні дзень прымала ўдзел у двух чэмпіянатах свету. У пачатку 2000-х гадоў на працягу некалькіх гадоў выпрабоўвала сур'ёзныя праблемы са спіной, гэта прымусіла яе прапусціць некалькі сезонаў, канчаткова загаіць траўму ёй удалося толькі ў 2005 годзе.

Зноскі

Спасылкі правіць