Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага — свецкая каталіцкая навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы. Каледж з’яўляецца цэнтрам парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай.
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага | |
---|---|
Дата заснавання | 2009 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
catcollege.by | |
Гісторыя
правіцьГісторыя каледжа пачалася яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 3 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё каледжа. 19 снежня 2009 года адбылося першае спатканне студэнтаў і выкладчыкаў.
Абітурыенты
правіцьНавучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў[1].
Год/чалавек | Паступіла | Выпускнікоў |
---|---|---|
2009 | 54 | - |
2010 | 25 | - |
2011 | ? | 40 |
2012 | 42[2] | 16[3] |
2015[4] | 31 | 17 |
2017[5] | 21 | 11 |
2018 | 26[6] | ? |
2019 | 26[7] | ? |
Выкладчыкі
правіць- Ян Саламон (у 2003—2015 рэктар Пінскай духоўнай семінарыі)
- Андрэй Рылка (з 2015 рэктар Пінскай духоўнай семінарыі)
Дырэктары
правіць- кс. Алег Сількевіч (2009—2013)
- кс. Павел Рудзьман (2013—2017)[8]
- кс. Юрый Дрозд (з 2017)
Спецыялізацыі
правіць- Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук.
- Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
- Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
Зноскі
- ↑ У Катэхетычным каледжы ў Баранавічах распачалася ўступная кампанія
- ↑ Катэхетычны каледж у Баранавічах распачаў новы акадэмічны год
- ↑ Выпускны вечар 2013
- ↑ У Катэхетычным каледжы адкрыўся новы навучальны год
- ↑ Пачатак навучальнага года 2017/2018
- ↑ У Катэхетычным каледжы імя біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах распачаўся навучальны год Архівавана 25 студзеня 2020.
- ↑ Урачыстае адкрыцце навучальнага года
- ↑ Новы дырэктар прызначаны ў катэхетычным каледжы ў Баранавічах