Кахульскі раён (малд.: Raionul Cahul) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Малдова з цэнтрам у горадзе Кахул. У гэтым раёне знаходзіцца самы паўднёвы пункт Рэспублікі Малдова і адзіны порт Малдовы на Дунаі.

Кахульскі раён
рум.: Raionul Cahul
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 23 снежня 1964
Насельніцтва
  • 105 324 чал. (2014)[1]
Плошча
  • 1 447 км²
Кахульскі раён на карце
Код ISO 3166-2 MD-CA
Тэлефонны код +373 299
Код аўтам. нумароў CH
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Як і большасць раёнаў Малдаўскай ССР, утвораны 11 лістапада 1940 года з цэнтрам у горадзе Кагул. Да 16 кастрычніка 1949 года знаходзіўся ў складзе Кагульскага павета, пасля скасавання павятовага падзелу перайшоў у непасрэднае рэспубліканскае падпарадкаванне.

З 31 студзеня 1952 года па 15 чэрвеня 1953 года раён уваходзіў у склад Кагульскай акругі, пасля скасавання акруговага падзелу зноў перайшоў у непасрэднае рэспубліканскае падпарадкаванне.

19 снежня 1962 года горад Кагул быў перададзены ў рэспубліканскае падпарадкаванне і выведзены са складу раёна[2].

25 снежня 1962 года Кахульскі раён быў ліквідаваны і аб’яднаны з Вулкэнешцкім раёнам, але ўжо праз два гады, 23 снежня 1964 года, адноўлены.

З 1999 года па 2002 год, у рамках праведзенай адміністрацыйнай рэформы, раён з’яўляўся часткай Кахульскага павета.

Пасля скасавання павятовага падзелу ў 2002 годзе, раён ізноў стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, пры гэтым у яго складзе застаўся Вулкэнешцкі раён.

У 1999 годзе Малдова павінна была перадаць частку сваёй берагавой лініі па Днястры і ўчастак аўтадарогі каля сяла Паланка Штэфан-Водскага раёна ў абмен на права пабудаваць порт Джурджулешць. Улетку 2011 года працу па выкананні дамоўленасцей 1999 года ўдалося завяршыць.

Насельніцтва правіць

2003 год 2004 год 2008 год
Кахул 42 450 35 488 35 465
вёскі 83 700 83 743 83 472
Агулам: 126 150 119 231 118 937

Зноскі

  1. 2014 Moldovan census — 2017.
  2. Ведомости Верховного Совета СССР. № 6 (1145), 1963 г.

Спасылкі правіць