Кацельная ўстаноўка (кацельня) — збудаванне, у якім ажыццяўляецца нагрэў рабочай вадкасці (цепланосбіта) (як правіла вады) для сістэмы ацяплення або паразабеспячэння, размешчанае ў адным тэхнічным памяшканні. Кацельні злучаюцца са спажыўцамі пры дапамозе цеплатрасы і/або параправодаў. Асноўнай прыладай кацельні з'яўляецца паравы, жаратрубны і/або вадагрэйны катлы. Кацельні выкарыстоўваюцца пры цэнтралізаваным цепла- і паразабеспячэнні або пры мясцовым забеспячэнні, калі гэтая кацельня лакальнага значэння (у межах прыватнага дома, квартала).

Кацельня, Лунд, Швецыя
Кацельня, вёска Слуды Валагодскай вобласці

Кацельня — комплекс тэхналагічна звязаных цеплавых энергаўстановак, размешчаных у адасобленых вытворчых будынках, убудаваных, прыбудаваных або надстроенных памяшканнях з катламі, воданагравальнікамі (у тым ліку ўстаноўкамі нетрадыцыйнага спосабу атрымання цеплавой энергіі) і кацельна-дапаможным абсталяваннем, прызначаны для выпрацоўкі цеплыні.[1]

Класіфікацыя кацельняў

правіць
 
Кацельня на прыродным газе пры школе ў Бураціі, Расія

Па тыпу размяшчэння

  • Якія асобна стаяць
  • Дахавыя кацельні
  • Убудаваныя ў будынкі іншага прызначэння
  • Прыбудаваныя да будынкаў іншага прызначэння
  • Блокава-модульнага выканання
  • Рамныя на паддонах

Па тыпу выкарыстоўванага паліва

Па тыпу усталёўваных катлоў

  • Паравыя
  • Вадагрэйныя
  • Змешаныя
  • Дыятэрмічныя

Па прызначэнні цеплавой нагрузкі

  • Ацяпляльныя (ацяпленне, вентыляцыя, гарачае водазабеспячэнне)
  • Вытворчыя (пар і/або гарачая вада для тэхналагічных спажыўцоў)
  • Змешаныя (забеспячэнне ацяпляльнай і вытворчай функцыі)

Па катэгорыі надзейнасці водпуску цяпла[крыніца?]

  • Першай катэгорыі — кацельні якія з'яўляюцца адзінай крыніцай цяпла спажыўцоў першай катэгорыі (не дапускаюць перапынкаў у падачы разліковага колькасці цеплыні)
  • Другой катэгорыі — кацельні прызначаныя для спажыўцоў, якія дапускаюць зніжэнне водпуску цяпла на перыяд рамонту, але не больш за 54 гадзін.
  • Трэцяя катэгорыя — усе астатнія спажыўцы

Зноскі

  1. Правила технической эксплуатации тепловых энергоустановок (утв. приказом Минэнерго РФ от 24 марта 2003 года N 115)