Кацярына Аляксандраўна Галкіна

Кацярына Аляксандраўна Галкіна (нар. 25 лютага 1997, Мінск) — беларуская гімнастка, заслужаны майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 года. Член нацыянальнай зборнай.

Кацярына Галкіна
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 25 лютага 1997(1997-02-25) (27 гадоў)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Біяграфія правіць

На Алімпійскіх гульнях 2016 года Кацярына Галкіна змагла прабіцца ў фінал у мнагабор’і. Кваліфікацыйны раўнд беларуская гімнастка прайшла даволі ўпэўнена, атрымаўшы нізкія балы толькі ў практыкаванні з булавамі. Па выніках кваліфікацыі Галкіна заняла дзевятае месца. У фінале ў двух з чатырох практыкаванняў Кацярына паказала шосты вынік, а яшчэ ў двух — сёмы і восьмы. Па выніках спаборніцтваў беларуская гімнастка заняла 6-е месца, адстаўшы ад бронзавай медалісткі украінкі Ганны Рызатдзінавай на 2,651 бала.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры[1].

Палітычныя погляды правіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Асабістае жыццё правіць

У 2011 годзе Кацярына перанесла аперацыю на сэрцы, каб спартсменка змагла вытрымліваць цяжкія нагрузкі[4].

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Профіль на сайце Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (англ.)