Кацёл з Гундэструпа

Кацёл з Гундэструпа — багата дэкараваная срэбная пасудзіна, датаваная каля I ст. да н. э., якая адносіцца да позняй латэнскай культуры[3]. Па сваіх памерах не мае аналагаў сярод срэбных прадметаў, якія захаваліся ад Еўропы жалезнага веку.

Gundestrupkarret F.I.7074b.jpg
невядома[1]
Кацёл з Гундэструпа. каля 150 да н.э.[1]
Матэрыял серабро
Тэхніка repoussé[d]
Дацкі нацыянальны музей
(інв. C6562-76[2])
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Выяўлены ў 1891 годзе ў разабраным на пласціны выглядзе ў тарфяным балоце каля пасёлка Гундэструп у акрузе Орс(англ.) бел. правінцыі Хімерланд(ням.) бел. у Даніі (56°49′ пн. ш. 9°33′ у. д.HGЯO). Перададзены на захоўванне ў Нацыянальны музей Даніі.

Дыяметр катла складае 69 см, вышыня 42 см. Малюнкі на катле, як мяркуецца, маюць характар звязанага апавядання і, відавочна, ілюструюць нейкі кельцкі міф (магчыма, пра Кернуна). Метад вырабу не характэрны для кельцкай Еўропы, але знаходзіць паралелі ў мастацтве Фракіі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Kaul, F., and J. Martens, Southeast European Influences in the Early Iron Age of Southern Scandinavia. Gundestrup and the Cimbri, Acta Archaeologica, vol. 66 1995, стар. 111—161.
  • Klindt-Jensen, O., The Gundestrup Bowl — a reassessment, Antiquity, vol. 33, pp. 161-9.
  • Olmsted, G. S., The Gundestrup version of Táin Bó Cuailnge, Antiquity, vol. 50, pp. 95-103.
  • Cunliffe, Barry (ed.), The Oxford Illustrated Prehistory of Europe, NY: Oxford University Press, 1994, 400—402.
  • Green, Miranda J., Dictionary of Celtic Myth and Legend. (NY: Thames & Hudson, 1992, 108—100.

СпасылкіПравіць