Кая, (саманазва: кая і бгаі), карэні, «чырвоныя карэны» (ад колеру адзення жанчын) — народ М'янмы (пераважна ў басейне ракі Нампілу і ў суседніх горных раёнах у нацыянальнай вобласці Білу Кая). Каля 100 тыс.чалавек. Роднасныя карэнам. Адносяцца да паўднёваазіяцкай расы, ад суседзяў адрозніваюцца больш цёмнай скурай. Гавораць на мове кая карэнскай падгрупы цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям'і. Прытрымліваюцца традыцыйных вераванняў, ёсць будысты і хрысціяне (каталікі).

Жанчыны народа кая

У этнагенезе кая, верагодна, удзельнічалі мон-кхмерскія, тыбета-бірманскія, а з канца 1 тысягоддзя н.э. і тайскія плямёны. Ядро кая, верагодна, склала адна са старажытных груп карэнаў, што вылучылася ў асобны народ у эпоху палітычнай раздробненасці Бірмы (пасля 13 стагоддзя). У кая існавалі невялікія княствы.

Галоўныя заняткі — вырошчванне рысу, гандаль драўнінай (цік), металаапрацоўка (са старажытных часоў славіліся ліццём бронзавых барабанаў — пазі). Некаторыя кая працуюць на рудніках, будаўніцтве дарог.

Літаратура правіць

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988.