Каё Бонфім (парт.: Caio Oliveira de Sena Bonfim; нар. 19 сакавіка 1991 года, Sobradinho, Федэральная акруга, Бразілія) — бразільскі лёгкаатлет, спецыяліст па спартыўнай хадзьбе, 2-разовы прызёр чэмпіянатаў свету, прызёр Панамерыканскіх гульняў. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012, 2016, 2020 гадоў.

Лёгкая атлетыка
Каё Бонфім
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя 20 kilometres race walk[d]
Нарадзіўся 19 сакавіка 1991(1991-03-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства
Рост 174 см
Вага 60 кг
IAAF 14175843
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Удзельнічаў у забегу на 20 км на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года, дзе заняў 39 месца. На Панамерыканскіх гульнях 2015 года ён заваяваў бронзавы медаль у мужчынскай хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:24:43.

На чэмпіянаце свету IAAF 2015 года ён фінішаваў 6-м паказаўшы вынік — 1:20:44. На летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра Банфім выступіў у дзвюх гонках. У мужчынскі на 20 кіламетраў ён фінішаваў 4-м з часам 1:19:42, што з’яўляецца рэкордам Бразіліі, усяго на 5 секунд адстаўшы ад бронзавага прызёра. У гонцы на 50 кіламетраў ён фінішаваў 9-м, зноў пабіўшы рэкорд Бразіліі з вынікам 3:47:02.

На чэмпіянаце свету 2017 года, які праходзіў у Лондане, Бонфім заваяваў бронзавы медаль, першы для бразільца ў гэтым відзе спорту, зноў палепшыўшы свой нацыянальны рэкорд — 1:19:04.

На Панамерыканскіх гульнях 2019 года, якія праходзілі ў Ліме, ён заваяваў сярэбраны медаль на дыстанцыі 20 км, усяго на 7 секунд адстаўшы ад эквадорца Браяна Даніэля Алвеса.

Ён прайшоў кваліфікацыю, каб прадстаўляць Бразілію на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года. На 20-кіламетровай гонцы ён стаў 13-м з вынікам 1:23:21.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, бразільскі атлет, у спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў, з вынікам 1:17:47 стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету.

Зноскі

  1. Caio Bonfim // World Athletics database