Каірская цытадэль

Каірская цытадэль, Крэпасць Саладзіна (араб. قلعة صلاح الدين) — крэпасць у Каіры, адна са славутасцей сталіцы Егіпта. Пабудаваная, як мяркуецца, у 11761183 гг.

Салах ад-Дзін меў намер зрабіць з Каірскай цытадэлі своеасаблівы горад ўнутры горада, аднак, гэта яму не ўдалося. Паводле задумы, ад Цытадэлі да Ніла, ахопліваючы горад з двух бакоў, павінны былі ісці магутныя сцены.

Пераемнік Салах ад-Дзіна, яго пляменнік Султан аль Каміль ўпершыню перанёс у цытадэль афіцыйную рэзідэнцыю кіраўніка дзяржавы.