Каўбой
Каўбой (англ.: cowboy, ад cow - карова і boy - хлопец) — назва, якая ўжывалася на Дзікім Захадзе ЗША ў адносінах да пастухоў жывёлы. Эпоха каўбояў пачалася з 1865 года, калі трэба было сагнаць у згоны гіганцкія здзічэлыя статкі быкоў, пераважна на тэрыторыі Тэхаса. Скончылася гэтая эпоха каля дваццаці гадоў пазней. Прыкладна трэць каўбояў была неграмі, якія атрымалі свабоду пасля грамадзянскай вайны, але не мелі ні працы, ні маёмасці. Яшчэ трэць каўбояў была мексіканцамі і траціна - нашчадкамі выхадцаў з Еўропы.