Квадратура Сеціва (арганізацыя)

Квадратура Сеціва (Квадрат Сеціва па-французску) — гэта advocacy-група, якая прасоўвае лічбавыя правы і свабоды грамадзян.[7] Яна абараняе ў заканатворчай дзейнасці Францыі і Еўропы павагу да базавых прынцыпаў Інтэрнэта, сярод якіх найбольш значны — кругазварот ведаў. Квадратура Сеціва ў публічнай палітыцы палемізуе на тэмы, напрыклад, свабоды слова, рэформы капірайта, рэгулявання тэлекамунікацыйнай і сеціўнай прыватнасці.

Квадратура Сеціва
LQDN
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 19 rue Richard Lenoir, Парыж, Францыя
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Кіраўнікі
Джэрэмі Зымерман, Філіп Эйграйн
Заснаванне
Дата заснавання 26 сакавіка 2008[1]
2008, Францыя
Галіна other voluntary membership organizations[d][5]
Член у
Закон, свабода, прыватнасць
www.laquadrature.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэта група была заснавана ў 2008 годзе актывістамі і прыхільнікамі свабоднага праграмнага забеспячэння.[8] Яна стала агульнавядомай падчас змагання супраць закона HADOPI у Францыі, вельмі супярэчлівага праекту, які ўводзіў градуяванне адказнасці за паводзіны ў сеціве.[9] Акцыі супраць інтэрнэт-цэнзуры і за сеціўны нейтралітэт узначаліла Квадратура Сеціва, працуючы таксама па такіх тэмах, як закон LOPPSI, Тэлекамунікацыйны Пакет, альбо ACTA. У 2012 годзе спікер Квадратуры і заснавальнік Джэрэмі Зымерман (Jérémie Zimmermann) атрымаў узнагароду Pioneer за яго дзейнасць супраць ACTA.[10]

Дзейнасць Квадратуры падтрымліваецца іншымі advocacy-групамі, такімі як Фронт Электронных Межаў і Фонд Свабодных Праграм.[11] Джэрэмі Зымерман часта запрашаецца на тэлевізійныя праграмы і інтэрв’ю для паведамлення калектыўнай пазіцыі супраць закона HADOPI і Тэлекамунікацыйнага Пакета.[12]

Філіп Эйграйн (Philippe Aigrain), аўтар двух кніг па публічнай інфармацыі, — сузаснавальнік гэтага калектыву.

Паходжанне назвы

правіць

Назва паходзіць ад квадратуры круга, невырашанай матэматычнай праблемы.

Згодна з пазіцыяй групы, «немагчыма эфектыўна кантраляваць паток інфармацыі ў лічбавую эпоху законамі і тэхналогіямі без парушэння грамадзянскіх свабод і пагрозы эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю».[13] Гэты калектыў праводзіць аналогію з квадратам у сеціве як праблеме, што магла б забраць вечнасць у людзей для спазнання немагчымасці яе вырашэння.[14].

Зноскі

Спасылкі

правіць