20-я акруга Парыжа, Arrondissement de Ménilmontant, апошняя па ліку адміністрацыйная акруга французскай сталіцы, была створана ў перыяд Другой імперыі ў 1860 годзе і аб’яднала частку тэрыторыі Бельвіля (фр. Belleville), мястэчка Менільмантан (фр. Ménilmontant) і камуну Шарон (фр. Charonne).
20-я акруга Парыжа знаходзіцца на ўсходнім краі горада, на правым беразе Сены. На поўначы мяжуе з 19-й акругай, на ўсходзе — з камунай Ліла (фр. Lilas), Банёле (фр. Bagnolet), Мантрэ (фр. Montreuil) і Сен-Мандэ (фр. Saint-Mandé), на поўдні — з 12-й акругай, на захадзе — з 11-й.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
- Бельвіль (фр. Quartier de Belleville)
- Сен-Фаржо (фр. Quartier de Saint-Fargeau)
- Пер-Лашэз (фр. Quartier du Père-Lachaise)
- Шарон (фр. Quartier Charonne)