Пятая акруга Парыжа, акруга Пантэона (фр. Arrondissement de Panthéon) — адна з 20 муніцыпальных парыжскіх акругаў, найстарэйшы раён горада. У склад акругі ўваходзіць Лацінскі квартал, забудова якога рымлянамі пачалася ў антычнасці. Плошча акругі складае 254 га.
5-я акруга размешчана на левым беразе Сены. На поўдні яна мяжуе з 14-й, на захадзе з 6-й, на ўсходзе з 13-й, на поўначы (супрацьлеглы бераг) — з 4-й акругамі Парыжа. Тры моста злучаюць тэрыторыю акругі з востравам Сітэ, два — з востравам св. Людовіка.