13-я акруга Парыжа, Arrondissement des Gobelins — адна з дваццаці акруг Парыжа. Раней тут пражывалі ў асноўным сем’і працоўных, цяпер акруга вядомая як парыжскі Чайна-Таўн, з мноствам шматпавярховак і мала цікавая турыстам. 13-я акруга таксама знакамітая новымі будынкамі Нацыянальнай бібліятэкі Францыі і нядаўна адбудаваным дзелавым кварталам Paris Rive Gauche.

XIII акруга Парыжа
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1860
Насельніцтва
  • 178 350 чал. (1 студзеня 2021)[2]
Плошча
  • 7,15 км²
XIII акруга Парыжа на карце
XIII акруга Парыжа, карце
Паштовыя індэксы 75013
Афіцыйны сайт (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
20
акруг
Парыжа
Герб Парыжа
Герб Парыжа
17 18 19
  8 9 10 11 20
16 2 3
1 4 12
рака Сена
  7 6 5 13
15 14

Геаграфічнае становішча

правіць
 
Абрысы 13-й акругі на карце Парыжа

13-я акруга размешчана на левым беразе Сены. Мяжуе на захадзе з 14-й, на поўначы з 5-й акругамі. Ва ўсходняй частцы акруга аддзелена Сенай ад суседняй 12-й акругі. Плошча акругі складае 7146 км ².

Насельніцтва

правіць

Паводле даных 2005 года ў 10-й акрузе пражываюць 177 900 чалавек пры шчыльнасці насельніцтва 24 882 чал/км ². Гэта складае 8,3 % парыжскага насельніцтва.

Год
Насельніцтва Шчыльнасць насельніцтва
(чал/км²)
1962 166 709 23 329
1968 158 280 22 149
1975 163 313 22 854
1982 170 818 23 904
1990 171 098 23 943
1999 171 533 24 004

Адміністрацыйны падзел

правіць
 
Будынак мэрыі 13-й акругі

Акруга, як і ўсе акругі Парыжа, складаецца з чатырох кварталаў:

  • Quartier de la Salpêtrière (Квартал Сальпетрыер)
  • Quartier de la Gare (Квартал Дэ-Ля-Гар — Вакзальны)
  • Quartier de la Maison-Blanche (Квартал Дэ-Ля-Мезон-Бланш)
  • Quartier de Croulebarbe (Квартал Крульбарб)

Гл. таксама

правіць

Зноскі