Квазіспадарожнік

Квазіспадарожнік — аб'ект, які знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 1:1 з планетай, што дазваляе яму заставацца блізка ад планеты на працягу шматлікіх арбітальных перыядаў.

Перыяд абароту квазіспадарожніка вакол Сонца ў дакладнасці адпавядае перыяду абароту планеты, аднак квазіспадарожнік мае іншы эксцэнтрысітэт арбіты, які звычайна перавышае эксцэнтрысітэт арбіты планеты. Адносна планеты квазіспадарожнік павольна рухаецца па выцягнутай траекторыі ў бок, процілеглы руху планеты.

У адрозненне ад сапраўднага спадарожніка арбіта квазіспадарожніка знаходзіцца за межамі сферы Хіла і таму нестабільная. Праз некаторы час узаемны рух планеты і квазіспадарожніка пераходзіць да іншых формаў арбітальнага рэзанансу, што прыводзіць да іх разыходжання.

У іншых выпадках арбітальнага рэзанансу 1:1, напрыклад, для арбіты ў выглядзе падковы вакол пунктаў Лагранжа аб'ект не застаецца паблізу ад планеты на працягу некалькіх абаротаў вакол зоркі. Аб'екты, якія рухаюцца па арбіце ў выглядзе падковы, могуць на кароткі час пераходзіць на арбіты квазіспадарожнікаў[1], з-за чаго могуць быць памылкова прыняты за такія. Прыкладам падобнага аб'екта можа служыць 2002 AA29.

Прыклады правіць

Зямля

На 2002 год было вядома тры квазіспадарожніка Зямлі: (3753) Круітні, 2003 YN107 і (164207) 2004 GU9. Гэтыя аб'екты застаюцца на арбітах квазіспадарожніка ад дзясяткаў да сотняў гадоў[1]. У 2011 стала вядома пра яшчэ аднаго — 2010 SO16[2].

Венера

У Венеры таксама ёсць квазіспадарожнік, 2002 VE68. Арбіта гэтага астэроіда таксама перасякае арбіты Меркурыя і Зямлі. Мяркуецца, што ён застаецца «кампаньёнам» Венеры на працягу 7000 гадоў і пакіне яе праз 500 гадоў.[3][4]

Іншыя планеты

На аснове праведзенага мадэлявання можна сцвярджаць, што квазіспадарожнікі могуць быць ва Урана і Нептуна з часоў утварэння Сонечнай сістэмы (прыкладна 4,5 мільярда гадоў)[5]. У Юпітэра квазіспадарожнік можа заставацца на працягу 10 мільёнаў гадоў, у Сатурна — да 10 000 гадоў. Ні ў адной з гэтых планет квазіспадарожнікі не выяўлены.

Штучныя квазіспадарожнікі

Напачатку 1989 года савецкі міжпланетны апарат «Фобас 2» выйшаў на арбіту квазіспадарожніка ў Фобаса, спадарожніка Марса, з сярэдняй адлегласцю да Фобаса ў 100 км.[6]. У адпаведнасці з разлікамі апарат мог заставацца на арбіце да некалькіх месяцаў, але з-за сапсавання сістэмы кіравання сувязь з ім была страчана.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б M. Connors; et al. (2002). "Discovery of an asteroid and quasi-satellite in an Earth-like horseshoe orbit". Meteoritics & Planetary Science. 37: 1435. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)
  2. ІТАР-ТАСС : У Зямлі выяўлены астэроід-спадарожнік дыяметрам в 400 км
  3. Asteroid 2002 VE68, a quasi-satellite of Venus
  4. Выкананы фотаметрычныя назіранні квазіспадарожніка Венеры Архівавана 13 снежня 2010.
  5. P. Wiegert and K. Innanen (2000). "The stability of quasi satellites in the outer solar system". The Astronomical Journal. 119 (4): 1978–1984. doi:10.1086/301291. Архівавана з арыгінала 4 жніўня 2012. Праверана 19 ліпеня 2011. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 19 ліпеня 2011.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 19 ліпеня 2011.
  6. http://www.federalspace.ru/Doc1Show.asp?DocID=16 Архівавана 20 ліпеня 2009. (арбіта памылкова названа «квазісінхроннай» (англ.: quasi-synchronous)

Спасылкі правіць