У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Брайс.
Квенцін Эліс Луіза Брайс (англ.: Quentin Alice Louise Bryce; нар. 23 снежня 1942, Лонгрыч, Квінслэнд, Аўстралія) — аўстралійскі юрыст, губернатар Квінслэнда з 29 ліпеня 2003 па 29 ліпеня 2008 года, генерал-губернатар Аўстраліі з 5 верасня 2008 года.
Працавала ў розных камітэтах па правах чалавека, супраць жаночай дыскрымінацыі. У 2003 годзе стала другой жанчынай-губернатарам Квінслэнда, змяніўшы генерал-маёра Пітэра Арнысана. 13 красавіка 2008 года прэм’ер-міністр Аўстраліі Кевін Рад заявіў, што Квенцін Брайс прызначаная генерал-губернатарам Аўстраліі. Яна змяніла 5 верасня 2008 дзеючага генерал-губернатара Майкла Джэферы і стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.
Зноскі