Квінта

музычны інтэрвал шырынёй у пяць ступеней

Квінта (лац.: quinta — пятая) — музычны інтэрвал шырынёй у пяць ступеней, пазначаецца лічбай 5.

Разнавіднасці квінты правіць

1. Чыстая Квінта — інтэрвал у пяць ступеней (тры з паловай тоны). Пазначаецца ч. 5, з'яўляецца ўстойлівым інтэрвалам і дасканалым кансанансам.

Чыстая квінта будуецца на I, II, II паніжанай, III, IV, V і VI ступенях у мажоры, на I, II паніжанай, II (з удзелам VI меладычнай) III, IV, V, VI і VII натуральнай — у міноры.

 
Павялічаныя квінты ў ладу

2. Павялічаная квінта — інтэрвал у пяць ступеней (чатыры тоны). энгарманічна роўная малой сэксце, пазначаецца пав. 5.

Павялічаная квінта будуецца:

  • У мажоры на V (з удзелам II падвышанай) і VI гарманічнай ступенях, у абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у вялікую сэксту на V ступені. Варта адзначыць, аднак, што ў выпадку з павялічанай квінтай на V ступені вельмі моцна прыцягненне ніжняга гуку ў тоніку, таму нярэдка сустракаецца пераход у вялікую тэрцыю (альбо дэцыму, у залежнасці ад таго, уверх ці ўніз будзе ўзятая тоніка) на I ступені.
  • У гарманічным міноры на III і на IV паніжанай ступенях, у абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у вялікую сэксту на III ступені.

Існуюць таксама яшчэ дзве пары павялічаных квінт — на II паніжанай і VII меладычнай у мажоры, на II паніжанай (з удзелам VI меладычнай) і VII натуральнай (з удзелам IV падвышанай) у міноры, аднак яны не могуць пераходзіць з захаваннем правілаў голасавядзення і не маюць відавочнага ладавага прыцягнення, і таму ўжываюцца рэдка.

 
Паменшаныя квінты ў ладу.

3. Паменшаная квінта — інтэрвал у пяць ступеней (тры тоны). Пазначаецца пам. 5, энгарманічна роўная павялічанай кварце, з'яўляецца адной з разнавіднасцяў трытона. Часцей за ўсё сустракаецца паменшаная квінта, пабудаваная на VII ступені мажору і гарманічнага мінору (дыятанічны). У абодвух выпадках яна пераходзіць у тэрцыю на I ступені (у мажоры гэтая тэрцыя вялікая, у міноры — малая). Гэты інтэрвал мае асаблівае значэнне, бо на яго пераход абапіраецца ўся мажор-мінорная сістэма ладоў.

Паменшаная квінта таксама будуецца:

  • У мажоры:
    • На II ступені (з удзелам VI гарманічнай);
    • На II павышанай ступені;
    • На IV павышанай ступені;
    • На V ступені (з удзелам II паніжанай).

Першыя дзве квінты пераходзяць у малую тэрцыю на III ступені, апошнія дзве — у чыстую кварту на V ступені.

  • У міноры:
    • На II ступені — пераходзіць у вялікую тэрцыю на III ступені;
    • На IV павышанай ступені — у чыстую кварту на V ступені;
    • На V ступені (з удзелам II паніжанай) — пераходзіць у чыстую кварту на V ступені;
    • На VII натуральнай ступені (з удзелам IV паніжанай) — пераходзіць у малую тэрцыю на I ступені.

Яшчэ дзве паменшаныя квінты — на III ступені (з удзелам VII меладычнай) у мажоры і на VI меладычнай у міноры — сустракаюцца рэдка, не могуць пераходзіць з захаваннем правілаў голасавядзення і не маюць відавочнага ладавага прыцягнення.

 
Двойчы паменшаныя квінты у ладу.

4. Двойчы паменшаная квінта — інтэрвал у пяць ступеней (два з паловай тоны). Энгарманічна роўная чыстай кварце, пазначаецца дв. пам. 5

У ладу існуе толькі адна пара двойчы паменшаных квінт: на II павышанай прыступкі (з удзелам VI гарманічнай) у мажоры і на VII гарманічнай (з удзелам IV паніжанай) у міноры. У абодвух выпадках сустрэчным рухам галасоў двойчы паменшаная квінта пераходзіць у малую тэрцыю: у мажоры на III ступені, у міноры — на I.

Лад правіць

Чыстая квінта мае розны суадносіны частот гукаў у розных варыянтах наладкі:

Гучанне правіць

  • Чыстая квінта

C-G

Узыходзячая паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-F

Сыходзячая паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.