Трытон (інтэрвал)

Трытон (лац.: tritonus — складаецца з трох тонаў) — музычны інтэрвал велічынёй у тры цэлых тону.[1]

Павялічаная кварта
Паменшаная квінта

У элементарнай тэорыі музыкі, якая арыентуецца на мажорна-мінорную танальнасць, трытон інтэрпрэтуецца як:

  • Павялічаная кварта — інтэрвал шырынёй у чатыры ступені, які сустракаецца ў асноўным (дыятонічным) гукарадзе ў выглядзе выключэння, бо ўсе астатнія шэсць кварт гэтага гукараду з’яўляюцца чыстымі і маюць два з паловай тону. Сярод храматычных інтэрвалаў павялічаная кварта таксама з’яўляецца выключэннем, бо энгарманічна роўная паменшанай квінце, тады як усе іншыя храматычныя інтэрвалы энгарманічна роўныя дыятонічным.
  • Паменшаная квінта — інтэрвал шырынёй у пяць ступеней, які з’яўляецца зваротам павялічанай кварты, для якога таксама справядліва ўсё вышэйсказанае.

Агульныя звесткі правіць

Трытон з’яўляецца моцным дысанансам і мае першараднае значэнне для мажорна-мінорнай танальнасці. Гэты інтэрвал уваходзіць у склад дамінантсептакорда (паміж яго тэрцыяй і септымай) і іншых няўстойлівых акордаў.

Дыятонічныя і гарманічныя трытоны правіць

Дыятонічныя трытоны ўтвараюцца ў натуральным мажоры на IV і VII ступенях, і ў натуральным міноры — на VI і II ступенях.

Трытоны гарманічнага віду ўтвараюцца ў гарманічным мажоры на VI паніжанай і II ступенях, і ў гарманічным міноры — на VII падвышанай і IV ступенях[2].

Дамінантавыя і субдамінантавыя трытоны правіць

Утвораныя на IV і VII ступенях у натуральным мажоры і на IV і VII падвышанай ступенях у гарманічным міноры трытоны называюцца дамінантавымі, бо гэтыя ступені ўваходзяць у склад дамінантсептакорда. Гукі дамінантавых трытонаў вырашаюцца па ладавым прыцягненні: павялічаная кварта вырашаецца ў танічную сексту, паменшаная квінта — у танічную тэрцыю.

Субдамінантавыя трытоны ўтвараюцца на II і VI паніжанай ступенях у гарманічным мажоры і на II і VI ступенях у натуральным міноры, бо з’яўляюцца гукамі септакорда II ступені. Пры вырашэнні трытонаў, якія змяшчаюць II ступень, апошняя пераходзіць не ў тоніку, а ў III ступень, каб пазбегнуць непажаданага ў двухгалоссі паралельнага руху квінтамі ці квартамі.

Трытон з’яўляецца інтэрвалам яркім і які востра прыцягваецца, таму ён часта выкарыстоўваецца для падкрэслення важных момантаў кампазіцыі, у тым ліку пры пераходзе ў іншыя танальнасці.

Прыклады трытонаў: c-fis, d-gis, e-ais, f-h, g-cis, a-dis, h-eis

Акустыка правіць

Частоты гукаў трытону па-рознаму суадносяцца ў розных ладах. У піфагарэйскім ладзе павялічаная кварта валодае суадносінамі 729:512, а паменшаная квінта (каматычны трытон) — 1024:729. У раўнамерна тэмпераваным ладзе суадносіны заўсёды  .

Гістарычны нарыс правіць

У гісторыі заходняй Еўропы пачынаючы з часоў грыгарыянскай манодыі шматлікія тэарэтыкі музыкі ў сваіх класіфікацыях інтэрвалікі («дыястэмалогіях») пакідалі трытон без увагі. У практычных падручніках па кампазіцыі пачынаючы з позняга сярэднявечча да эпохі барока (уключаючы яе) меладычны трытон у прамым руху (напрыклад, f-g-a-h) быў забаронены.

У расійскім музыказнаўстве замацаваўся пункт гледжання, што менавіта сярэднявеччу абавязана вядомае метафарычнае пазначэнне трытону як «д’ябла ў музыцы» (лац.: diabolus in musica). Напрыклад, Б. Л. Яворскі яшчэ напачатку XX стагоддзя пісаў:

Сярод дванаццаці гукавых адносін ёсць адно — асноўнае, у залежнасці ад якога знаходзяцца ўсе астатнія адносіны — гэта адносіны гукаў на адлегласці шасці паўтонаў (паменшаная квінта, павялічаная кварта, трытон, сярэднявечнае diabolus in musica).

— Строение музыкальной речи. М. , 1908, с. 5-6

.

«Д’ябальскаму» трытону прысвяціў пасаж і класік савецкага музыказнаўства Б. У. Асаф’еў у сваёй манаграфіі «Музычная форма як працэс» (1940-я гады):

…кансерватыўна-абывацельскі слых мяшчан сярэднявечча мог баяцца гэтага «музычнага д’ябла» не меней, чым у наш час музыкі «Sacre» Стравінскага ці яго «Вяселейкі» («Свадебки»), інтэлектуалізму Шэнберга, «скіфства» С. Пракоф’ева і т. д.

— Музыкальная форма как процесс. Кн. 2. Л.: Музыка, 1971, с. 242

У рэчаіснасці, метафара diabolus in musica рэгіструецца ўпершыню толькі ў XVIII стагоддзі (напрыклад, у 1725 у І. Ё. Фукса і ў 1739 у І. Матэзона), раней усяго — у працах А. Веркмейстэра, прычым яна ўжываецца ў Веркмейстэра не толькі да трытону, але і ў адносінах да храматычнага паўтону (апатома) b-h[3].

Прыклады гучання правіць

C-Fis

Узыходная паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-Ges

Сыходная паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Зноскі

  1. Н. А. Далматов. Частка 2 // Музыкальная грамота и сольфеджио / Редактор К. Соловьёва. — М.: Музыка, 1965. — С. 84—89. — 248 с.
  2. Булучевский Ю., Фомин В. Краткий музыкальный словарь. — М.: Музыка, 2005. — 461 с.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  3. Es scheinet auch, daß die Italiäner <…> heutiges Tages noch mehr Zeichen wolten einführen, welche doch nirgend zu nüße seynd, insonderheit da sie das   quadratum <намаляваны сімвал, падобны на сучасны бекар> hinsetzen, wo es seinen Locum nicht hat <…> Und weil dieser Clavis   dem lateinischen h nicht gar zu ungleich aussiehet, so haben die Organisten denselben gar den Namen H zum Unterscheide des b rotundi gegeben <…> da doch hierinnen ein großer Unterscheid ist, denn Mi contra fa est diabolus in Musica:  -dur und B-moll ist ein großer Unterscheid. (Musicalische Paradoxal-Discourse, 1707, S. 75—76).
    У іншай працы Веркмейстэра той жа выраз diabolus in musica адносіцца да іншага (таксама храматычнага) паўтону f-fis (пад словам 'Griff' Веркмейстэр разумее вертыкальны інтэрвал ці акорд усякага роду): Bey allen Griffen nun müssen, wie schon gesagt, die tertiae majores und minores wohl unterschieden werden. Dann wann der Sänger oder Violist zum d das fis (so der Componist gesetzet hat) anschlägt, und der Organist wolte f nehmen, so würde eine garstige Constellation («Zusammenstimmung» wolte ich sagen) entstehen; und diss ist eigentlich das mi contra fa, wovon die Alten gesaget est diabolus in musica. Es haben auch etliche hiermit die Tritonos verstanden und die relationes non harmonicas, wie solches bey den alten Autoribus kann nachgeschlagen werden (Harmonologia musica, 1702, S. 6).