Тэрцыя (лац.: tertia — трэцяя) — музычны інтэрвал шырынёй у тры ступені, пазначаецца лічбай 3.

Разнавіднасці тэрцыі правіць

 
(a) — вялікая тэрцыя, (b) — малая тэрцыя, (c) — павялічаная тэрцыя, (d) — паменшаная тэрцыя

1. Вялікая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і два тоны, пазначаецца б. 3. З'яўляецца ніжнім інтэрвалам вялікай (мажорнай) трохгучнасці і часам можа замяняць яго, вырабляючы прыкладна тое ж уражанне.

2. Малая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і паўтара тоны, пазначаецца м. 3. З'яўляецца ніжнім інтэрвалам малой (мінорнай) трохгучнасці, і, падобна вялікай тэрцыі, таксама можа часам яго замяняць.

3. Павялічаная тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і два з паловай тоны, энгарманічна роўная чыстай кварце. Будуецца на II паніжанай ступені мажору і мінору (у абодвух выпадках з удзелам IV павышанай ступені) і пераходзіць у чыстую квінту на I ступені.

4. Паменшаная тэрцыя — інтэрвал у тры ступені і адзін тон, энгарманічна роўная вялікай секундзе. Будуецца вакол устойлівых ступеняў мажору і мінору, гэта значыць:

  • На VII ступені ў мажоры і гарманічным міноры (у абодвух выпадках з удзелам II паніжанай ступені), пераходзіць у чыстую прыму на I ступені;
  • На II павышанай ступені ў мажоры і на II (з удзелам IV паніжанай ступені) у міноры, пераходзіць у чыстую прыму на III ступені;
  • На IV павышанай ступені ў гарманічным мажоры і ў міноры, пераходзіць ў чыстую прыму на V ступені.

Акустыка тэрцыі правіць

Частоты гукаў могуць па-рознаму суадносіцца ў розных строях.

Гучанне правіць

  • Малая тэрцыя:

C-Es

Узыходячая паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-A

Зыходзячая паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
  • Вялікая тэрцыя:

C-E

Узыходячая паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-As

Зыходзячая паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.