Келасурская сцяна
Келасурская сцяна — руінаванае абарончае збудаванне, якое працягнулася ад ракі Келасур па цяснінах і гарах Абхазіі да вусця ракі Інгуры.
АпісаннеПравіць
Даўжыня сцяны складае 160 км, што перавышае іншыя каўказскія аналагі (Дэрбенцкая сцяна), але саступае даўжыні вялікай гарганскай сцяне. Колькасць вежаў уздоўж сцены ацэньваецца па-рознаму, аж да некалькіх соцень. Кожная такая вежа была мініяцюрнай крэпасцю, вышынёй 8-12 м з трыма радамі байніц. Сёння ад вялікага сярэднявечнага абарончага збудавання, якое апяразвае Сухум, засталіся рэдкія разваліны асобных вежаў і крэпасцяў.
Разваліны прамавугольнай у плане Келасурскай вежы з валуноў, змацаваных вапнавым растворам, захаваліся адразу за ўсходняй мяжой Сухума, ля вусця ракі Келасур. Больш за ўсё абарончых збудаванняў засяроджана ў пачатку сцяны — ад ракі Келасур да ракі Моква. На гэтыя амаль 60 км прыходзіцца больш за 200 вежаў, з якіх каля 100 — у добрым стане, астатнія моцна разбураныя. Адлегласць паміж вежамі 40-120 м, у перасечанай мясцовасці — 300 м і больш. На працягу астатняй адлегласці да Інгура стаяць толькі 4 асобныя вежы.
ГісторыяПравіць
Існуе некалькі версій узнікнення гэтага збудавання: мінгрэльская і візантыйская.
КрыніцыПравіць
- Тэлевізійная праграма канала «Расія-Культура» — «Шукальнікі: Вялікая Абхазская сцяна», 18.11.2012 года.
СпасылкіПравіць
- Mandalay.be: «Вялікая Абхазская сцяна: Фатаграфіі»
- Абхазская інтэрнэт-бібліятэка: «Келасурская (Вялікая Абхазская) сцяна»
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |